![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 кастрычніка 1999 г. № 1544
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, метралогіі, акрэдытацыі і сертыфікацыі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, метралогіі, акрэдытацыі і сертыфікацыі.



