![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 верасня 2012 г. № 827
Аб узнагароджанні дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За развіццё фундаментальных і прыкладных аспектаў навукі аб цепла- і масаабмене, арганізацыю і паспяховае выкананне шэрага важнейшых дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, асваенне новай навукова-тэхнічнай прадукцыі і высокія паказчыкі па экспарту ўзнагародзіць дзяржаўную навуковую ўстанову «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.



