![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 мая 2003 г. № 624
Аб узнагароджанні А.А.Малафеева Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны ўклад у развіццё нацыянальнай заканадаўчай базы і ва ўмацаванне інтэграцыйных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй ўзнагародзіць старшыню Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД Малафеева Анатолія Аляксандравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.



