![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 мая 2003 г. № 606
Аб камандзіраванні В.Г.Федасеева ў г. Жэневу (Швейцарская Канфедэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 26 па 28 мая 2003 г. у г. Жэневу (Швейцарская Канфедэрацыя) першага намесніка Старшыні Камітэта па энергаэфектыўнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Федасеева Віктара Георгіевіча для ўдзелу ў сесіі Камітэта па ўстойлівай энергетыцы Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, а таксама пасяджэннях яе рабочых органаў.



