![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 чэрвеня 2000 г. № 875
Аб выдзяленні Міністэрству замежных спраў дадатковых сродкаў для аплаты расходаў па камандзіраванню асоб, якія абслугоўваюць беларускую экспазіцыю на Сусветнай выстаўцы «Экспо-2000» у г. Гановеры (ФРГ)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Пагадзіцца з прапановай Валютна-крэдытнай камісіі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб дадатковым выдзяленні Міністэрству замежных спраў з валютнага рахунку Міністэрства фінансаў 265 132 нямецкіх марак і 2 337 772 рублёў для аплаты расходаў па камандзіраванню асоб, якія абслугоўваюць беларускую экспазіцыю, і ўдзельнікаў культурнай праграмы на Сусветнай выстаўцы «Экспо-2000» у г. Гановеры (ФРГ).



