|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 жніўня 2026 г. № 99
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтры г. Шклова Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтры г. Шклова Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе зацвярджэння.
|
Міністр |
М.С.Маркаў |
|
|
Пастанова 21.08.2026 № 99 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтры г. Шклова Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтры г. Шклова Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Ратуша» ў цэнтры г. Шклова Магілёўскай вобласці, катэгорыя «2», шыфр 512Г000565;
«Будынак» па вул. Савецкай, 54 у г. Шклове Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513Г000570;
«Праабражэнская царква» па вул. Паштовай, 18 у г. Шклове Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513Г000571.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» сумесна з індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г. Шклова» і рэлігійнай арганізацыі «Рэлігійная абшчына Прыход Спаса-Праабражэнскага храма г. Шклова Магілёўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўныя зоны), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
5. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны па выніках навуковых даследаванняў з улікам гістарычных межаў, месцазнаходжання гісторыка-культурных каштоўнасцей, сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ратуша» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 вакол будынка на адлегласці ад яго 9 м праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 па мяжы мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 725 850 100 001 004 070 праз кропкі 6–7–8–9–10 да кропкі 5.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Праабражэнская царква» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж брукаванай дарожкі і царкоўнай пляцоўкі праз кропкі 12–13–14–15–16–17–18 да кропкі 11.
9. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, навукова не абгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе навукова-праектнай дакументацыі, будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый і сетак;
знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, яго рэканструкцыя і рэстаўрацыя без захавання і аднаўлення гістарычнага выгляду на падставе комплексных навуковых даследаванняў;
будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да нейтральнай і дысгарманічнай забудовы, якая прадугледжвае павелічэнне аб’ёмна-прасторавага рашэння гэтай забудовы;
добраўпарадкаванне, азеляненне, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;
выкананне земляных работ без археалагічнага нагляду, распрацоўкі і прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНЫЯ ЗОНЫ
10. Ахоўныя зоны ўстаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, каштоўнага гісторыка-архітэктурнага і навакольнага асяроддзя, найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.
У ахоўныя зоны ўваходзяць тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.
11. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ратуша» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
па паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 па мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» праз кропкі 20–21 да кропкі 22;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 уздоўж праезнай часткі вул. Дняпроўскай да кропкі 23;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 уздоўж праезнай часткі вул. Ленінскай да кропкі 24;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 уздоўж праезнай часткі вул. Паштовай да кропкі 19.
12. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
па паўночным і паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 па мяжы тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропку 6 да кропкі 7, далей па падоўжанай лініі да перакрыжавання з мяжой зямельнага ўчастка па вул. Дняпроўскай, 25 у кропцы 25;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Дняпроўскай, 25 да кропкі 26, далей уздоўж брукаванай пляцоўкі праз кропку 27 да кропкі 28;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 уздоўж паўднёва-ўсходняга фасада будынка па вул. Дняпроўскай, 23 да кропкі 8, далей па мяжы тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 9–10 да кропкі 5.
13. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Праабражэнская царква» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 па межах мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 725850100001003010 праз кропкі 30–31–32–33–34–35–18–11–36 да кропкі 29.
14. На тэрыторыі ахоўных зон забараняецца:
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе навукова-праектнай дакументацыі, будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных сетак і камунікацый, усталявання вонкавага асвятлення;
будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да нейтральнай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
замена (дэмантаж) гістарычных надмагільных помнікаў і агароджаў (мастацкае ліццё, коўка, разьба па камені, скульптура і іншыя элементы) на тэрыторыі царквы, якія маюць духоўную, мастацкую і (або) дакументальную каштоўнасць, наяўнасць якіх пацверджана фактычна.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
15. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурных каштоўнасцей, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Зона рэгулявання забудовы змяшчае два рэжымы ўтрымання і выкарыстання.
16. Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і выкарыстання згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 па межах зямельных участкаў па вул. Паштовай 18А, 16, 14 праз кропкі 37–38–39–34–33–32 да кропкі 31.
17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і выкарыстання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму асяроддзю будаўнічых матэрыялаў;
рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму асяроддзю будаўнічых матэрыялаў;
усталяванне з боку прылеглых вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных матэрыялаў і колераў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў (іншых збудаванняў), якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
18. Знешняй мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і выкарыстання згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 па мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Праабражэнская царква» праз кропкі 11–18 да кропкі 35, далей па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Паштовай, 18А праз кропку 34 да кропкі 39, далей па межах зямельных участкаў па вул. Савецкай, 67, 61, вул. Дняпроўскай, 18, 19, вул. Савецкай, 69 праз кропкі 40–41–42–43–44–45–46–47–48–49–50–51 да кропкі 52;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 52 па межах зямельных участкаў па вул. Савецкай, 69, 56, вул. Дняпроўскай, 25, 27, 29, 31, 33, 39, вул. Ленінскай, 96 праз кропкі 53–54–55–56–57–58–59–60 да кропкі 61;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 61 па межах зямельных участкаў па вул. Дняпроўскай, 39, 26, вул. Ленінскай, 90, 88, 86, 84, 82, 80, вул. Паштовай, 21, 26 праз кропкі 62–63–64–65–66–67–68–69–70–71–72 да кропкі 73;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 73 па межах зямельных участкаў па вул. Ленінскай, 80, 57, Паштовай, 22/1, 22, 22А, Савецкай, 46 праз кропкі 74–75–76–77–78–79–80–81–82–83 да кропкі 36.
Унутранамі межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і выкарыстання згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па межах ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей «Ратуша» і «Брацкая магіла» праз кропкі 23–24–19–84–85–22–23, і мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак».
19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і выкарыстання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 12 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму асяроддзю будаўнічых матэрыялаў;
рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 12 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму асяроддзю будаўнічых матэрыялаў;
усталяванне агароджы прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей зямельных участкаў з дысануючых, неўласцівых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
змена трасіроўкі і шырыні гістарычных вуліц;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
Табліца каардынат паваротных кропак
|
№ п.к. |
Геаграфічныя каардынаты |
№ п.к. |
Геаграфічныя каардынаты |
|
1 |
54.200794, 30.300154 |
44 |
54.200980, 30.302135 |
|
2 |
54.200033, 30.301031 |
45 |
54.201064, 30.302397 |
|
3 |
54.199580, 30.299886 |
46 |
54.200866, 30.302592 |
|
4 |
54.200347, 30.299015 |
47 |
54.200746, 30.302478 |
|
5 |
54.199767, 30.302179 |
48 |
54.199915, 30.303484 |
|
6 |
54.199502, 30.302489 |
49 |
54.199862, 30.303374 |
|
7 |
54.199452, 30.302360 |
50 |
54.199747, 30.303508 |
|
8 |
54.199600, 30.302050 |
51 |
54.199809, 30.303694 |
|
9 |
54.199658, 30.302179 |
52 |
54.199571, 30.303956 |
|
10 |
54.199739, 30.302093 |
53 |
54.199234, 30.303055 |
|
11 |
54.201746, 30.300324 |
54 |
54.199295, 30.302993 |
|
12 |
54.201825, 30.300524 |
55 |
54.199072, 30.302454 |
|
13 |
54.201883, 30.300448 |
56 |
54.199153, 30.302306 |
|
14 |
54.202000, 30.300767 |
57 |
54.198997, 30.301863 |
|
15 |
54.201822, 30.300968 |
58 |
54.199137, 30.301695 |
|
16 |
54.201693, 30.300653 |
59 |
54.198597, 30.300204 |
|
17 |
54.201760, 30.300581 |
60 |
54.198516, 30.299875 |
|
18 |
54.201688, 30.300400 |
61 |
54.198217, 30.298979 |
|
19 |
54.201183, 30.300095 |
62 |
54.199026, 30.298063 |
|
20 |
54.201007, 30.300290 |
63 |
54.199141, 30.298349 |
|
21 |
54.201024, 30.300357 |
64 |
54.199372, 30.298082 |
|
22 |
54.199794, 30.301754 |
65 |
54.199300, 30.297858 |
|
23 |
54.198994, 30.299665 |
66 |
54.199495, 30.297682 |
|
24 |
54.200374, 30.298059 |
67 |
54.199456, 30.297581 |
|
25 |
54.199341, 30.302087 |
68 |
54.199665, 30.297376 |
|
26 |
54.199456, 30.301892 |
69 |
54.199632, 30.297257 |
|
27 |
54.199489, 30.301983 |
70 |
54.199757, 30.297119 |
|
28 |
54.199544, 30.301921 |
71 |
54.199819, 30.297272 |
|
29 |
54.202227, 30.300714 |
72 |
54.200125, 30.297024 |
|
30 |
54.202154, 30.300795 |
73 |
54.200323, 30.296838 |
|
31 |
54.202121, 30.301028 |
74 |
54.200415, 30.297043 |
|
32 |
54.201973, 30.301224 |
75 |
54.200474, 30.297000 |
|
33 |
54.201914, 30.301062 |
76 |
54.200714, 30.297658 |
|
34 |
54.201795, 30.301186 |
77 |
54.200803, 30.297553 |
|
35 |
54.201546, 30.300561 |
78 |
54.201012, 30.298034 |
|
36 |
54.202009, 30.300046 |
79 |
54.201076, 30.297958 |
|
37 |
54.202550, 30.302149 |
80 |
54.201403, 30.298802 |
|
38 |
54.202283, 30.302483 |
81 |
54.201537, 30.299126 |
|
39 |
54.201861, 30.301395 |
82 |
54.201749, 30.299236 |
|
40 |
54.201518, 30.301915 |
83 |
54.201843, 30.299460 |
|
41 |
54.201354, 30.302096 |
84 |
54.201314, 30.300466 |
|
42 |
54.201175, 30.302106 |
85 |
54.199916, 30.302073 |
|
43 |
54.201128, 30.301963 |
|
|


