|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 жніўня 2026 г. № 98
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у аграгарадку Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных каля в. Балонаўка Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду Старажытнай Русі» ў полі на паўднёва-заходняй ускраіне в. Балонаў Сялец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у в. Барсукі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча» ва ўрочышчы Узлужжа на левым беразе р. Рдзіца ў г. Быхаве Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка эпохі неаліту і бронзавага веку», 0,5 км на паўночны захад ад в. Вароніна Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Верхняя Тошчыца Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных каля в. Ніжняя Тошчыца Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.
|
Міністр |
М.С.Маркаў |
|
|
Пастанова 21.08.2026 № 98 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у аграгарадку Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у аграгарадку Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Стаянка, селішча», 0,2 км на поўнач ад гарадзішча ў аграгарадку Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000166;
«Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку і ранняга феадалізму» ва ўрочышчы Гарадзец у аграгарадку Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000167;
«Стаянка каменнага веку, селішча ранняга жалезнага веку» ва ўрочышчы Жаўранак у аграгарадку Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000168;
«Курганны могільнік эпохі Старажытнай Русі» на левым беразе р. Днепр, 1 км на паўночны захад ад аграгарадка Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000170.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Быхаўскі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўныя зоны), зон аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зоны аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
5. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлены па ўмоўных межах помнікаў археалогіі.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка, селішча» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 9–10–11–12–13–14–15–9.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку і ранняга феадалізму» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–1.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка каменнага веку, селішча ранняга жалезнага веку» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 23–24–25–26–27–28–23.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік эпохі Старажытнай Русі» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 36–37–38–39–40–36.
10. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурных каштоўнасцей, магчыма пасля пазбаўлення іх статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей у адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНЫЯ ЗОНЫ. ЗОНЫ АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
11. Ахоўныя зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Ахоўныя зоны супадаюць з зонамі аховы культурнага пласта (слоя).
12. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей «Стаянка, селішча» і «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку і ранняга феадалізму» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 праз кропкі 17–18–19–20–21–22 да кропкі 7, далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку і ранняга феадалізму» праз кропкі 6–5–4–3–2–1 да кропкі 8, далей на паўночны захад да кропкі 14, далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка, селішча» праз кропкі 13–12–11–10 да кропкі 9, далей на паўночны захад да кропкі 16.
13. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка каменнага веку, селішча ранняга жалезнага веку» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 праз кропкі 29–30–31–32–33–34–35 да кропкі 27, далей па мяжы тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 26–25–24 да кропкі 23.
14. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік эпохі Старажытнай Русі» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 41–42–43–44–45–46–41.
Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік эпохі Старажытнай Русі» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца мяжа тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
15. На тэрыторыях ахоўных зон і зон аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем сельскагаспадарчых работ, санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.
|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
Табліца каардынат паваротных кропак
|
№ п.к. |
Каардынаты |
№ п.к. |
Каардынаты |
|
1 |
53.348247, 30.380272 |
24 |
53.342850, 30.380467 |
|
2 |
53.348436, 30.380653 |
25 |
53.342356, 30.380492 |
|
3 |
53.348550, 30.380794 |
26 |
53.342056, 30.380606 |
|
4 |
53.348411, 30.381081 |
27 |
53.342014, 30.380208 |
|
5 |
53.348158, 30.381214 |
28 |
53.342317, 30.379736 |
|
6 |
53.347928, 30.380975 |
29 |
53.342814, 30.379756 |
|
7 |
53.347925, 30.380414 |
30 |
53.342983, 30.379858 |
|
8 |
53.348139, 30.380244 |
31 |
53.343131, 30.380508 |
|
9 |
53.348842, 30.379331 |
32 |
53.343133, 30.380953 |
|
10 |
53.349194, 30.380353 |
33 |
53.342303, 30.381019 |
|
11 |
53.349022, 30.380572 |
34 |
53.341828, 30.381189 |
|
12 |
53.348831, 30.380556 |
35 |
53.341692, 30.380247 |
|
13 |
53.348731, 30.380636 |
36 |
53.350317, 30.398772 |
|
14 |
53.348383, 30.380036 |
37 |
53.350342, 30.399200 |
|
15 |
53.348597, 30.379614 |
38 |
53.349681, 30.399264 |
|
16 |
53.348967, 30.379156 |
39 |
53.349650, 30.399125 |
|
17 |
53.349481, 30.380356 |
40 |
53.349864, 30.398892 |
|
18 |
53.349244, 30.380794 |
41 |
53.350392, 30.398619 |
|
19 |
53.348756, 30.381383 |
42 |
53.350450, 30.399328 |
|
20 |
53.348194, 30.381700 |
43 |
53.349631, 30.399383 |
|
21 |
53.347772, 30.381469 |
44 |
53.349583, 30.399194 |
|
22 |
53.347550, 30.380497 |
45 |
53.349569, 30.399047 |
|
23 |
53.342603, 30.379753 |
46 |
53.349814, 30.398714 |
|
|
Пастанова 21.08.2026 № 98 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных каля в. Балонаўка Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных каля в. Балонаўка Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Курганны могільнік перыяду Старажытнай Русі» на паўночна-ўсходнім ускрайку вясковых могілак в. Балонаўка Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000175;
«Стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду ранняга сярэднявечча», 0,8 км на поўнач ад в. Балонаўка Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000176.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Быхаўскі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўныя зоны), зон аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зоны аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
5. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлены па ўмоўных межах помнікаў археалогіі.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду Старажытнай Русі» згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 11–12–13–14–11.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду ранняга сярэднявечча» згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1–2–3–4–5–1.
8. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурных каштоўнасцей, магчыма пасля пазбаўлення іх статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей у адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНЫЯ ЗОНЫ. ЗОНЫ АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
9. Ахоўныя зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Ахоўныя зоны супадаюць з зонамі аховы культурнага пласта (слоя).
10. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду Старажытнай Русі» згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 праз кропкі 18–15–16–17 да кропкі 13, далей па мяжы тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 12–11 да кропкі 14.
11. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду ранняга сярэднявечча» згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 праз кропкі 10–9–8–7–6 да кропкі 5, далей па мяжы тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 1–2 да кропкі 3.
12. На тэрыторыях ахоўных зон і зон аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем сельскагаспадарчых работ, санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.
|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

|
|
Пастанова 21.08.2026 № 98 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду Старажытнай Русі» ў полі на паўднёва-заходняй ускраіне в. Балонаў Сялец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду Старажытнай Русі» ў полі на паўднёва-заходняй ускраіне в. Балонаў Сялец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Курганны могільнік перыяду Старажытнай Русі» ў полі на паўднёва-заходняй ускраіне в. Балонаў Сялец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000174.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Быхаўскі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па ўмоўных межах помніка археалогіі.
Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з трох участкаў.
6. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па межах лесапасадкі вакол васемнаццаці курганоў праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8–9 да кропкі 1.
7. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 па межах лесапасадкі вакол трох курганоў праз кропкі 11–12–13–14–15–16 да кропкі 10.
8. Мяжой трэцяга ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе вакол аднаго кургана праз кропкі 17–18–19–20–17.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем сельскагаспадарчых работ, санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.
10. У выпадку выяўлення археалагічных артэфактаў на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці неабходна дзейнічаць згодна з абавязкамі, усталяванымі артыкулам 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
11. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для магчымага выяўлення і даследавання археалагічных артэфактаў на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У зону аховы культурнага пласта (слоя) уваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная крывая лінія, якая ідзе ад кропкі 21 вакол трох участкаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 22–23–24–25–26–27–28–29–30–31–32–33–34–35–36–37–38–39–40–41–42 да кропкі 21.
13. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, устаноўленыя пунктамі 9 і 10 гэтага праекта зон аховы.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Табліца каардынат паваротных кропак

|
|
Пастанова 21.08.2026 № 98 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у в. Барсукі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у в. Барсукі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Курган перыяду ранняга сярэднявечча» на паўночнай ускраіне в. Барсукі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000184;
«Курган перыяду ранняга сярэднявечча», 0,3 км на поўдзень ад в. Барсукі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000185.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Быхаўскі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўныя зоны), зон аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зоны аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
5. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлены па ўмоўных межах помнікаў археалогіі.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган перыяду ранняга сярэднявечча» пад шыфрам 513В000184 згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 вакол кургана праз кропкі 10–11–12 да кропкі 9.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган перыяду ранняга сярэднявечча» пад шыфрам 513В000185 згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 вакол кургана праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.
8. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурных каштоўнасцей, магчыма пасля пазбаўлення іх статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей у адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНЫЯ ЗОНЫ. ЗОНЫ АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
9. Ахоўныя зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Ахоўныя зоны супадаюць з зонамі аховы культурнага пласта (слоя).
10. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган перыяду ранняга сярэднявечча» пад шыфрам 513В000184 згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 12–13–14–15–16–17–10–9–12.
11. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган перыяду ранняга сярэднявечча» пад шыфрам 513В000185 згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па квадратным перыметры праз кропкі 5–6–7–8–5.
Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца мяжа яе тэрыторыі.
12. На тэрыторыях ахоўных зон і зон аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем сельскагаспадарчых работ, санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.
|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

|
|
Пастанова 21.08.2026 № 98 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча» ва ўрочышчы Узлужжа на левым беразе р. Рдзіца ў г. Быхаве Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча» ва ўрочышчы Узлужжа на левым беразе р. Рдзіца ў г. Быхаве Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Селішча» ва ўрочышчы Узлужжа на левым беразе р. Рдзіца ў г. Быхаве Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000162.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Быхаўскі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па ўмоўных межах помніка археалогіі.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8–9–10–11 да кропкі 1.
7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем сельскагаспадарчых работ, санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.
8. У выпадку выяўлення археалагічных артэфактаў на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці неабходна дзейнічаць згодна з абавязкамі, усталяванымі артыкулам 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).
10. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 30–50 м праз кропкі 13–14–15–16–17–18–19–20–21–22–23 да кропкі 12.
Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, устаноўленыя ў пунктах 7, 8 гэтага праекта зон аховы.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
Пастанова 21.08.2026 № 98 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка эпохі неаліту і бронзавага веку», 0,5 км на паўночны захад ад в. Вароніна Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка эпохі неаліту і бронзавага веку», 0,5 км на паўночны захад ад в. Вароніна Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Стаянка эпохі неаліту і бронзавага веку», 0,5 км на паўночны захад ад в. Вароніна Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000186.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Быхаўскі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па межах узвышша, на якім размешчаны помнік археалогіі.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па ніжнім краі пясчанага ўзвышша праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8–9–10–11–12–13–14 да кропкі 1.
7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
8. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).
9. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 40–105 м праз кропкі 16–17–18–19–20–21–22–23–24–25–26–27 да кропкі 15.
Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем сельскагаспадарчых работ, санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.
11. У выпадку выяўлення археалагічных артэфактаў на тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна дзейнічаць згодна з абавязкамі, усталяванымі артыкулам 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
Пастанова 21.08.2026 № 98 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Верхняя Тошчыца Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Верхняя Тошчыца Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Верхняя Тошчыца Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000187.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Быхаўскі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па ўмоўных межах помніка археалогіі.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1–2–3–4–5–6–1.
7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
8. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).
9. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 7–8–9–10–11–12–7.
Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ


|
|
Пастанова 21.08.2026 № 98 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных каля в. Ніжняя Тошчыца Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных каля в. Ніжняя Тошчыца Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Курганны могільнік эпохі Старажытнай Русі» ва ўрочышчы Крупленшчына, в. Ніжняя Тошчыца Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000188;
«Грунтавы могільнік жалезнага веку», 0,3 км на захад ад селішча, в. Ніжняя Тошчыца Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000190;
«Курганны могільнік старажытнарускага часу» ў 1 км на паўночны захад ад в. Ніжняя Тошчыца Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000191;
«Адзінкавы курган эпохі Старажытнай Русі», 3,5 км на паўночны ўсход ад в. Ніжняя Тошчыца Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000192.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Быхаўскі лясгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўныя зоны), зон аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зоны аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
5. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлены па ўмоўных межах помнікаў археалогіі.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік эпохі Старажытнай Русі» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 9–10–11–12–13–14–15–16–9.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Грунтавы могільнік жалезнага веку» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 22–23–24–25–26–22.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік старажытнарускага часу» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1–2–3–4–1.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Адзінкавы курган эпохі Старажытнай Русі» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па ніжнім краі кургана праз кропкі 31–32–33–34–31.
10. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурных каштоўнасцей, магчыма пасля пазбаўлення іх статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей у адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНЫЯ ЗОНЫ. ЗОНЫ АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
11. Ахоўныя зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Ахоўныя зоны супадаюць з зонамі аховы культурнага пласта (слоя).
12. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік эпохі Старажытнай Русі» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 17–18–19–20–21–17.
Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца мяжа яе тэрыторыі.
13. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Грунтавы могільнік жалезнага веку» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 22–30–29–28–27–25–26–22.
14. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік старажытнарускага часу» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па прамавугольным перыметры праз кропкі 5–6–7–8–5.
Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца мяжа яе тэрыторыі.
15. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Адзінкавы курган эпохі Старажытнай Русі» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па квадратным перыметры праз кропкі 35–36–37–38–35.
Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца мяжа яе тэрыторыі.
16. На тэрыторыях ахоўных зон і зон аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем сельскагаспадарчых работ, санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.
|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
Табліца каардынат паваротных кропак
|
№ п.к. |
Каардынаты |
№ п.к. |
Каардынаты |
|
1 |
53.258872, 30.209025 |
20 |
53.243150, 30.240217 |
|
2 |
53.260164, 30.212672 |
21 |
53.242036, 30.240197 |
|
3 |
53.259892, 30.212789 |
22 |
53.236433, 30.241542 |
|
4 |
53.258586, 30.209361 |
23 |
53.236867, 30.242203 |
|
5 |
53.259517, 30.207292 |
24 |
53.236864, 30.243039 |
|
6 |
53.259517, 30.207292 |
25 |
53.235569, 30.244606 |
|
7 |
53.259517, 30.207292 |
26 |
53.234811, 30.243486 |
|
8 |
53.259517, 30.207292 |
27 |
53.234883, 30.244244 |
|
9 |
53.242331, 30.238367 |
28 |
53.234231, 30.243494 |
|
10 |
53.242514, 30.238414 |
29 |
53.234542, 30.242828 |
|
11 |
53.242528, 30.239133 |
30 |
53.236147, 30.240775 |
|
12 |
53.242956, 30.239431 |
31 |
53.279411, 30.272742 |
|
13 |
53.242897, 30.239833 |
32 |
53.279467, 30.272839 |
|
14 |
53.242267, 30.239792 |
33 |
53.279411, 30.272936 |
|
15 |
53.242192, 30.238889 |
34 |
53.279353, 30.272839 |
|
16 |
53.242319, 30.238664 |
35 |
53.279358, 30.272494 |
|
17 |
53.241883, 30.237847 |
36 |
53.279569, 30.272806 |
|
18 |
53.242781, 30.237969 |
37 |
53.279411, 30.273200 |
|
19 |
53.243233, 30.239186 |
38 |
53.279181, 30.272869 |


