Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.10.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 кастрычніка 2026 г. № 112

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе зацвярджэння.

 

Міністр

М.С.Маркаў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
01.10.2026 № 112

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Гандлёвыя рады» на пл. Чырвоных Танкістаў, 2 (інв. № 121/С-14182) у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, шыфр 113Г000180, катэгорыя «3»;

«Васкрасенская царква са званіцай» па вул. Савецкай, 104 (інв. № 121/С-3733) у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, шыфр 113Г000181, катэгорыя «3»;

«Брацкая магіла» каля будынка па вул. Савецкай, 104 у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, шыфр 113Д000183, катэгорыя «3»;

«Брацкая магіла» каля будынка па вул. Чырвоных Танкістаў, 2 у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, шыфр 113Д000184, катэгорыя «3».

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе рэлігійнай арганізацыі «Рэлігійная абшчына прыход храма Уваскрасення Хрыстова ў г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы» і Антопальскага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНАЯ ЗОНА

5. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны і ўстаноўлены ў адпаведнасці з архіўна-бібліяграфічнымі даследаваннямі з улікам антрапагеннага ўплыву на іх гістарычныя тэрыторыі.

6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці і найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыямі гісторыка-культурных каштоўнасцей і складаецца з трох участкаў.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей «Васкрасенская царква са званіцай» і «Брацкая магіла» па вул. Савецкай, 104, іх ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на ўсход па паўночнай мяжы мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання храма па вул. Савецкай, 104 і далей у створы з гэтай мяжой да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 106/2 да кропкі 2;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 па межах зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 106/2 праз кропку 3 да кропкі 4, далей на поўдзень па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 104 да кропкі 5;

на поўдні і захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 па межах зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 104 праз кропкі 6–7–8 да кропкі 1.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гандлёвыя рады» і яе ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 па перыметры гістарычнай забудовы на адлегласці ад яе фасадаў 5 м праз кропкі 10–11–12 да кропкі 9.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» каля будынка па вул. Чырвоных Танкістаў, 2 і яе ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 уздоўж мяжы добраўпарадкаванай пляцоўкі брацкай магілы праз кропкі 14–15–16 да кропкі 13.

10. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх частак;

узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;

будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, якая прадугледжвае яе навукова не абгрунтаванае змяненне;

добраўпарадкаванне і азеляненне, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне адметных архітэктурных асаблівасцей і аб’ёмна-прасторавых рашэнняў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

рамонт, рэканструкцыя (іншая будаўнічая дзейнасць) нейтральнай забудовы, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні гэтай забудовы болей за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных высяканняў;

усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;

ажыццяўленне дзейнасці на тэрыторыях брацкіх магіл без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы, захавання неабходных умоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 праз кропкі 18–19–9–20 да кропкі 17.

13. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 на ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Гастэла да кропкі 23;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на поўдзень у створы з усходняй мяжой зямельнага ўчастка на пл. Чырвоных Танкістаў, 2 да кропкі 24;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 на захад па паўночнай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гандлёвыя рады» праз кропку 11 да кропкі 21;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на поўнач да кропкі 22.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў, акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

рэканструкцыя з надбудовай існуючых капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя, ландшафту і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

16. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на поўнач уздоўж праезнай часткі вул. Першамайскай да кропкі 26;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Гастэла да кропкі 22;

на ўсходзе, паўднёвым усходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 па заходняй мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 21, далей па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гандлёвыя рады» праз кропку 10 да кропкі 19, далей па межах першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропку 18 да кропкі 17;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на захад уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 25.

17. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе, паўночным захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 па ўсходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 9, далей па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гандлёвыя рады» праз кропку 12 да кропкі 11, далей па межах другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропку 24 да кропкі 23;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Гастэла да кропкі 27;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на поўдзень уздоўж праезнай часткі вул. Чырвоных Танкістаў да кропкі 28;

на поўдні – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 на захад уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 16, далей па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» каля будынка па вул. Чырвоных Танкістаў, 2 праз кропкі 14–15 да кропкі 13, далей уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 20.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу;

усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, размешчаных
у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна
Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, размешчаных
у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна
Брэсцкай вобласці

Табліца каардынат паваротных кропак

№
п/п

Паўночная шырата

Усходняя даўгата

№
п/п

Паўночная шырата

Усходняя даўгата

1

52.203836

24.786889

15

52.204086

24.787794

2

52.203755

24.787948

16

52.203935

24.787792

3

52.203651

24.787931

17

52.204024

24.786468

4

52.203679

24.787639

18

52.204344

24.786513

5

52.203177

24.787571

19

52.204327

24.786779

6

52.203190

24.787367

20

52.204010

24.786735

7

52.203284

24.787372

21

52.204671

24.787381

8

52.203363

24.786868

22

52.204898

24.787413

9

52.204211

24.786770

23

52.20486

24.788164

10

52.204706

24.786835

24

52.204621

24.788133

11

52.204626

24.788077

25

52.204053

24.786081

12

52.204127

24.787998

26

52.204961

24.786222

13

52.203956

24.787506

27

52.204828

24.788738

14

52.204106

24.787523

28

52.203881

24.788681

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.