|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 верасня 2026 г. № 104
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча» на правым беразе р. Камароўка, на гародах в. Варкава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на левым беразе р. Дняпрэц каля паўночна-заходняй ускраіны в. Паляшчыцы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган» на правым беразе р. Рэместулянка, у паўднёвай частцы могілак, 0,1 км на паўднёвы ўсход ад в. Студзянец Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на правым беразе р. Лоша, 0,5 км на паўночны захад ад аграгарадка Добрая Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.
|
Міністр |
М.С.Маркаў |
|
|
Пастанова 23.09.2026 № 104 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча» на правым беразе р. Камароўка, на гародах в. Варкава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча» на правым беразе р. Камароўка, на гародах в. Варкава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Селішча» на правым беразе р. Камароўка, на гародах в. Варкава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000766.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» па заказе дзяржаўнай установы «Горацкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па ўмоўных межах селішча.
6. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для захавання, выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў і супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж усходніх межаў агародаў домаўладанняў па вул. Цэнтральнай праз кропкі 5–6–7–8–9–10 да кропкі 11;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 722000000001001325 праз кропкі 12–13 да кропкі 14;
на захадзе, поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж заходніх і паўночных межаў агародаў домаўладанняў па вул. Цэнтральнай праз кропкі 15–16–17–18–1–2–3 да кропкі 4.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем сельскагаспадарчых работ, санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.
9. У выпадку выяўлення археалагічных артэфактаў на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна дзейнічаць згодна з абавязкамі, устаноўленымі артыкулам 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
Пастанова 23.09.2026 № 104 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на левым беразе р. Дняпрэц каля паўночна-заходняй ускраіны в. Паляшчыцы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на левым беразе р. Дняпрэц каля паўночна-заходняй ускраіны в. Паляшчыцы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Гарадзішча» на левым беразе р. Дняпрэц каля паўночна-заходняй ускраіны в. Паляшчыцы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000794.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» па заказе дзяржаўнай установы «Горацкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па ўмоўных межах гарадзішча, на частцы якога ў цяперашні час размешчаны сучасныя грамадзянскія могілкі.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным захадзе, паўночным усходзе – умоўная крывая лінія, якая ідзе ад кропкі 10 па паўночна-заходняй і паўночна-ўсходняй межах мэтавага зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання эксплуатуемых месцаў пахавання праз кропкі 11–12–1–2 да кропкі 3, далей на паўднёвы ўсход да кропкі 4;
на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 вакол паўднёва-ўсходняй, паўднёвай і паўднёва-заходняй частак гарадзішча праз кропкі 5–6–7–8–9 да кропкі 10.
7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці і грамадскімі пахаваннямі.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
8. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) супадаюць і ўстаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць праз кропкі 13–14–15–16–17–18–19–20–21–22–23–24–13.
Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
Пастанова 23.09.2026 № 104 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган» на правым беразе р. Рэместулянка, у паўднёвай частцы могілак, 0,1 км на паўднёвы ўсход ад в. Студзянец Горацкага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган» на правым беразе р. Рэместулянка, у паўднёвай частцы могілак, 0,1 км на паўднёвы ўсход ад в. Студзянец Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Курган» на правым беразе р. Рэместулянка, у паўднёвай частцы могілак, 0,1 км на паўднёвы ўсход ад в. Студзянец Горацкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000804.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» па заказе дзяржаўнай установы «Горацкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў па месцы знаходжання кургана, які згодна з дадаткам знаходзіцца ў кропцы з каардынатамі 54.205785, 31.201291.
6. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
7. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона аховы культурнага пласта (слоя) уключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць вакол кургана па акружнасці радыусам 50 м праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–1.
Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных і меліярацыйных работ без рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем грамадскіх пахаванняў, санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
Пастанова 23.09.2026 № 104 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на правым беразе р. Лоша, 0,5 км на паўночны захад ад аграгарадка Добрая Горацкага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на правым беразе р. Лоша, 0,5 км на паўночны захад ад аграгарадка Добрая Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Гарадзішча» на правым беразе р. Лоша, 0,5 км на паўночны захад ад аграгарадка Добрая Горацкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000773.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат Горкі».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па ўмоўных межах помніка археалогіі.
6. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для захавання, выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў і супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па акружнасці праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8–9–10–11–12 да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і пряняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем сельскагаспадарчых работ, санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.
9. У выпадку выяўлення археалагічных артэфактаў на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна дзейнічаць згодна з абавязкамі, устаноўленымі артыкулам 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.



