|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 верасня 2026 г. № 101
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных па вул. Валадарскага, 2, 4, 6 у г. Мінску
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных па вул. Валадарскага, 2, 4, 6 у г. Мінску (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу з 1 кастрычніка 2026 г.
|
Міністр |
М.С.Маркаў |
|
|
Пастанова 21.09.2026 № 101 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных па вул. Валадарскага, 2, 4, 6 у г. Мінску
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных па вул. Валадарскага, 2, 4, 6 у г. Мінску (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Архітэктурны комплекс «Замак Пішчалы» па вул. Валадарскага, 2 у г. Мінску, шыфр 712Г000017, катэгорыя «2»;
«Будынак» па вул. Валадарскага, 4 у г. Мінску, шыфр 713Г000019, катэгорыя «3»;
«Будынак» па вул. Валадарскага, 6 у г. Мінску, шыфр 713Г000305, катэгорыя «3».
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вашкевічам Аляксандрам Сяргеевічам па заказе камунальнага будаўніча-эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «МІНСКАЯ СПАДЧЫНА».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Архітэктурны комплекс «Замак Пішчалы» ўстаноўлена ў адпаведнасці з архіўна-бібліяграфічнымі даследаваннямі і гістарычнай тэрыторыяй былога Турэмнага замка, якая ўключае асноўныя пабудовы комплексу: галоўны корпус, службовы дом, будынкі былых лазні і цэйхгауза.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Архітэктурны комплекс «Замак Пішчалы» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны захад уздоўж паўднёва-заходняй сцяны аднапавярховага будынка (будынак № 3 па эксплікацыі) да кропкі 2;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўночны ўсход да кропкі 3;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўднёвы ўсход уздоўж паўночна-ўсходніх сцен будынкаў былога Турэмнага замка да кропкі 4;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўднёвы захад у створы паміж будынкам былой лазні і двухпавярховым будынкам (будынак № 2 па эксплікацыі) да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Архітэктурны комплекс «Замак Пішчалы» забараняюцца:
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на будынках гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова не абгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэнняў, а таксама без навукова-праектнай дакументацыі;
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;
будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (аднапавярховы будынак № 3 па эксплікацыі), якая прадугледжвае навукова не абгрунтаванае змяненне фасадаў, формы і вышыні даху, асноўных габарытных параметраў і іншых гістарычных асаблівасцей, уключаючы будаўнічыя матэрыялы і каляровыя рашэнні;
рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысануючых будынкаў, прыбудоў і надбудоў, акрамя іх зносу;
выкананне работ па добраўпарадкаванні, размяшчэнне малых архітэктурных форм, уладкаванне знешняга асвятлення і сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей будынкаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
выкананне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
9. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынак» па вул. Валадарскага, 4 і «Будынак» па вул. Валадарскага, 6 устаноўлена ў межах мэтавых зямельных участкаў.
10. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей па вул. Валадарскага, 4, 6 згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Валадарскага, 6 да кропкі 6;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўночны ўсход уздоўж мяжы зямельных участкаў па вул. Валадарскага, 6, 4 да кропкі 7;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўднёвы ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Валадарскага, 4 да кропкі 8;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўднёвы захад уздоўж мяжы зямельных участкаў па вул. Валадарскага, 4, 6 праз кропкі 9–10 да кропкі 5.
11. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей па вул. Валадарскага, 4, 6 забараняюцца:
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на будынках гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова не абгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэнняў, а таксама без навукова-праектнай дакументацыі;
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя рамонту і пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
будаўніча-рамонтная дзейнасць у адносінах да нейтральнай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
12. Ахоўная зона вызначана з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання з улікам сучаснага горадабудаўнічага, антрапагеннага ўплыву на тэрыторыю і аналізу прылеглых зацверджаных зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.
13. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўночны захад да кропкі 5, далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей па вул. Валадарскага, 4, 6 да кропкі 6, далей уздоўж мяжы зямельнага ўчастка былога следчага ізалятара да кропкі 12, далей уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Валадарскага, 2Б праз кропкі 13–14 да кропкі 15, далей на паўднёвы захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка былога следчага ізалятара праз кропкі 16–17–18–19–20 да кропкі 21;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на паўночны ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка былога следчага ізалятара праз кропку 22 да кропкі 23;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на паўднёвы ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка былога следчага ізалятара праз кропку 24 да кропкі 25, далей на паўднёвы ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Валадарскага, 2А праз кропкі 26–27 да кропкі 28; далей на паўднёвы ўсход уздоўж паўднёва-заходняга боку праезнай часткі вул. Валадарскага да кропкі 29;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 на паўднёвы захад уздоўж радыусу павароту вул. Валадарскага да кропкі 30, далей уздоўж праезнай часткі вул. Берсана да кропкі 11.
14. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, збудаванняў рэкрэацыйнага прызначэння, а таксама акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, змена архітэктурнага рашэння і дэкаратыўных элементаў фасадаў, іншых гістарычных асаблівасцей (уключаючы будаўнічыя матэрыялы і каляровыя рашэнні) каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (двухпавярховы будынак № 2 і двухпавярховы будынак № 4 па эксплікацыі);
ажыццяўленне будаўнічай (рамонтнай) дзейнасці ў адносінах да каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя з ужываннем матэрыялаў і колераў, якія не адпавядаюць гістарычным;
будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысануючай забудовы (будынкаў, прыбудоў, агароджы), акрамя яе зносу;
добраўпарадкаванне і азеляненне, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання існуючага прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
16. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на паўночны захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Свярдлова, 2 да кропкі 31;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 на поўнач уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Мяснікова, 25А праз кропкі 32–33 да кропкі 34, далей праз кропку 35 да кропкі 36, далей на паўночны ўсход паралельна мяжы зямельнага ўчастка па вул. Мяснікова, 11В, 11Г і далей у створы з ёй да кропкі 37, далей уздоўж агароджы зямельнага ўчастка для абслугоўвання падстанцыі 110/10 кВ «Няміга» праз кропку 38 да кропкі 39;
на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 39 на паўднёвы ўсход да кропкі 23, далей на паўднёвы захад па мяжы ахоўнай зоны праз кропку 22 да кропкі 21.
17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
Табліца каардынат паваротных кропак
|
№ |
Паўночная шырата |
Усходняя даўгата |
№ |
Паўночная шырата |
Усходняя даўгата |
|
1 |
53.898402 |
27.548191 |
21 |
53.898551 |
27.546996 |
|
2 |
53.898863 |
27.547376 |
22 |
53.898977 |
27.547216 |
|
3 |
53.899413 |
27.548250 |
23 |
53.899610 |
27.548227 |
|
4 |
53.898952 |
27.549082 |
24 |
53.899543 |
27.548323 |
|
5 |
53.897680 |
27.549134 |
25 |
53.899565 |
27.548366 |
|
6 |
53.897955 |
27.548721 |
26 |
53.899145 |
27.549091 |
|
7 |
53.898558 |
27.549606 |
27 |
53.899161 |
27.549128 |
|
8 |
53.898223 |
27.550185 |
28 |
53.899137 |
27.549464 |
|
9 |
53.898031 |
27.549885 |
29 |
53.898211 |
27.550360 |
|
10 |
53.898010 |
27.549906 |
30 |
53.898132 |
27.550350 |
|
11 |
53.897645 |
27.549177 |
31 |
53.898620 |
27.546816 |
|
12 |
53.898083 |
27.548492 |
32 |
53.898674 |
27.546875 |
|
13 |
53.898143 |
27.548584 |
33 |
53.898788 |
27.546907 |
|
14 |
53.898222 |
27.548460 |
34 |
53.899196 |
27.546758 |
|
15 |
53.898187 |
27.548385 |
35 |
53.899306 |
27.546962 |
|
16 |
53.898108 |
27.548187 |
36 |
53.899173 |
27.547154 |
|
17 |
53.898029 |
27.548069 |
37 |
53.899423 |
27.547611 |
|
18 |
53.898320 |
27.547543 |
38 |
53.899404 |
27.547654 |
|
19 |
53.898339 |
27.547559 |
39 |
53.899679 |
27.548118 |
|
20 |
53.898500 |
27.547189 |
|
|
|


