Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.07.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 чэрвеня 2026 г. № 73

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», размешчанай у лесе, паміж усходнім берагам Глініцкага возера і дарогай Шастовічы – Глініца, за 2 км на паўднёвы захад ад в. Шастовічы Мазырскага раёна Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», размешчанай у лесе, паміж усходнім берагам Глініцкага возера і дарогай Шастовічы – Глініца, за 2 км на паўднёвы захад ад в. Шастовічы Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.

 

Міністр

М.С.Маркаў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

16.06.2026 № 73

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», размешчанай у лесе, паміж усходнім берагам Глініцкага возера і дарогай Шастовічы – Глініца, за 2 км на паўднёвы захад ад в. Шастовічы Мазырскага раёна Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», размешчанай у лесе, паміж усходнім берагам Глініцкага возера і дарогай Шастовічы – Глініца, за 2 км на паўднёвы захад ад в. Шастовічы Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча», размешчаны ў лесе, паміж усходнім берагам Глініцкага возера і дарогай Шастовічы – Глініца, за 2 км на паўднёвы захад ад в. Шастовічы Мазырскага раёна Гомельскай вобласці, з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313В000585.

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе ўласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Мазырскі вопытны лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зону аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, археалагічных і натурных даследаванняў.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах дваццаці чатырох насыпаў курганнага могільніка.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці з поўначы, усходу і поўдня.

11. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць праз кропкі 8–9–10–11–12–13–14–15–16–5.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) пры выкананні земляных работ неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

13. У выпадку выпадковага выяўлення археалагічных аб’ектаў ці артэфактаў на тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) дзейнічаюць у адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду
ранняга сярэднявечча», размешчанай у лесе,
паміж усходнім берагам Глініцкага возера
і дарогай Шастовічы – Глініца, за 2 км
на паўднёвы захад ад в. Шастовічы
Мазырскага раёна Гомельскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.