Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.07.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 чэрвеня 2026 г. № 77

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у в. Ёдчыцы і аг. Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» па вул. Цэнтральнай, 74А (інв. № 641/С-14763) у в. Ёдчыцы Клецкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Дзіянісія Арэпагіта» па вул. Міра, 33А (інв. № 641/С-14688) у аг. Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.

 

Міністр

М.С.Маркаў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

26.06.2026 № 77

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» па вул. Цэнтральнай, 74А (інв. № 641/С-14763) у в. Ёдчыцы Клецкага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» па вул. Цэнтральнай, 74А (інв. № 641/С-14763) у в. Ёдчыцы Клецкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Царква» па вул. Цэнтральнай, 74А (інв. № 641/С-14763) у в. Ёдчыцы Клецкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000200.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе рэлігійнай арганізацыі «Рэлігійная абшчына прыход храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы в. Ёдчыцы Клецкага раёна Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынкаў і збудаванняў царквы.

6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па межах мэтавага зямельнага ўчастка праз кропкі 2–3–4–5–6 да кропкі 1.

7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;

навукова не абгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне і азеляненне з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў, якія ў тым ліку ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

выкананне земляных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўночны захад уздоўж тэрытарыяльнай мяжы в. Ёдчыцы да кропкі 8;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 79 і паўднёва-ўсходняга боку мясцовага праезду праз кропкі 9–10 да кропкі 11;

на паўночным усходзе, усходзе і паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж паўднёва-заходняга боку вул. Цэнтральнай, паўднёва-ўсходняга боку пад’язной дарогі праз кропкі 12–13 да кропкі 7.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

істотнае змяненне гістарычнага характару ландшафту і рэльефу;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане, на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных высяканняў дрэў.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з чатырох участкаў.

12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўднёвым, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж тэрытарыяльнай мяжы в. Ёдчыцы і мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 79 праз кропкі 15–16–17 да кропкі 18;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўднёвы ўсход уздоўж паўднёва-заходняга боку вул. Цэнтральнай да кропкі 11;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўднёвы захад па мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 10–9 да кропкі 8; далей уздоўж тэрытарыяльнай мяжы в. Ёдчыцы да кропкі 14.

13. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўночны захад уздоўж паўночна-ўсходняга боку вул. Цэнтральнай да кропкі 20;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 на паўночны ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 90 да кропкі 21;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 90 і далей у створы з ёй да кропкі 22, далей уздоўж тэрытарыяльнай мяжы в. Ёдчыцы праз кропку 23 да кропкі 24;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 на паўднёвы захад уздоўж паўночна-заходняга боку мясцовага праезду да кропкі 19.

14. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на паўночны захад уздоўж паўночна-ўсходняга боку вул. Цэнтральнай да кропкі 26;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на паўночны ўсход уздоўж паўночна-заходняга боку мясцовага праезду да кропкі 27;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на паўднёвы ўсход уздоўж межаў ворных земляў і прысядзібных участкаў да кропкі 28;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 на паўднёвы захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 68 да кропкі 25.

15. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 на паўночны захад уздоўж тэрытарыяльнай мяжы в. Ёдчыцы праз кропкі 30–31–32 да кропкі 33;

на паўночным захадзе, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 уздоўж паўднёва-ўсходняга боку пад’язной дарогі і ўздоўж паўднёва-заходняга боку вул. Цэнтральнай праз кропкі 34–35 да кропкі 36;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 на паўднёвы захад уздоўж тэрытарыяльнай мяжы в. Ёдчыцы да кропкі 29.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў, колеравых рашэнняў;

рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху, і (або) без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў, колеравых рашэнняў;

знішчэнне існуючага брукаванага пакрыцця праезнай часткі вул. Цэнтральнай, змяненне яе існуючага гістарычнага напрамку;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў, іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;

усталяванне па межах прылеглых зямельных участкаў агароджы без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Царква» па вул. Цэнтральнай,
74А (інв. № 641/С-14763) у в. Ёдчыцы
Клецкага раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Царква» па вул. Цэнтральнай,
74А (інв. № 641/С-14763) у в. Ёдчыцы
Клецкага раёна Мінскай вобласці

Табліца каардынат паваротных кропак

№ п.к.

Паўночная шырата

Усходняя даўгата

№ п.к.

Паўночная шырата

Усходняя даўгата

1

52.983947

26.850971

19

52.984267

26.851326

2

52.984024

26.850338

20

52.985247

26.849988

3

52.984237

26.849829

21

52.986087

26.850949

4

52.984564

26.850226

22

52.985731

26.851786

5

52.984531

26.850489

23

52.985450

26.851410

6

52.984208

26.851207

24

52.985098

26.852193

7

52.983783

26.850736

25

52.983606

26.853089

8

52.984219

26.849680

26

52.984168

26.851410

9

52.984419

26.849830

27

52.985062

26.852279

10

52.984500

26.849647

28

52.984664

26.853840

11

52.984942

26.850409

29

52.983013

26.852638

12

52.984261

26.851219

30

52.983029

26.852418

13

52.984015

26.851144

31

52.983330

26.851345

14

52.983673

26.849047

32

52.983485

26.851485

15

52.983896

26.848564

33

52.983740

26.850835

16

52.984322

26.849025

34

52.983908

26.851206

17

52.984526

26.848639

35

52.983930

26.851796

18

52.985349

26.849696

36

52.983530

26.853029

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

26.06.2026 № 77

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Дзіянісія Арэпагіта» па вул. Міра, 33А (інв. № 641/С-14688) у аг. Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Дзіянісія Арэпагіта» па вул. Міра, 33А (інв. № 641/С-14688) у аг. Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Царква Дзіянісія Арэпагіта» па вул. Міра, 33А (інв. № 641/С-14688) у аг. Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000201.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вашкевічам Аляксандрам Сяргеевічам па заказе рэлігійнай арганізацыі «Рэлігійная абшчына прыход храма свяшчэннамучаніка Дзіянісія Арэапагіта аг. Заастравечча Клецкага раёна Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынкаў і збудаванняў царквы.

6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па межах мэтавага зямельнага ўчастка праз кропкі 1–2–3–4–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;

навукова не абгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне і азеляненне, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

істотнае змяненне гістарычнага характару ландшафту і рэльефу;

усталяванне з боку вуліцы і прылеглых зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 % і вышэй за 1,5 м без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

9. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

10. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўднёвы захад уздоўж знешніх межаў зямельных участкаў забудовы па вул. Міра да кропкі 6;

на паўднёвым захадзе, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўднёвы ўсход уздоўж вул. Гогаля праз кропку 7 да кропкі 8;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на ўсход уздоўж межаў зямельных участкаў забудовы па вул. Янкі Купалы да кропкі 9;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на поўнач уздоўж знешніх межаў зямельных участкаў забудовы па вул. Міра да кропкі 1; далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 2–3 да кропкі 4, далей на поўнач уздоўж знешніх межаў зямельных участкаў забудовы па вул. Міра да кропкі 5.

11. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўнач уздоўж знешніх межаў зямельных участкаў забудовы па вул. Міра да кропкі 11;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на ўсход уздоўж межаў зямельных участкаў забудовы па вул. Палескай да кропкі 12;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на поўдзень у створы з мяжой зямельнага ўчастка па вул. Міра, 36 да кропкі 13; далей уздоўж усходніх межаў зямельных участкаў па вул. Міра, 38, 40, 42, заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Маякоўскага, 1 праз кропку 14 да кропкі 15;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на захад да кропкі 10.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў, колеравых рашэнняў;

рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху, і (або) без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў, колеравых рашэнняў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў, іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;

усталяванне з боку вуліцы і прылеглых зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 % і вышэй за 1,5 м без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Царква Дзіянісія Арэпагіта»
па вул. Міра, 33А (інв. № 641/С-14688)
у аг. Заастравечча Клецкага раёна
Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.