Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 26.06.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 чэрвеня 2026 г. № 67

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г.п. Зэльва Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г.п. Зэльва Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.

 

Міністр

М.С.Маркаў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

02.06.2026 № 67

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г.п. Зэльва Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г.п. Зэльва Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў г.п. Зэльва Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Д000260.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» ў складзе горадабудаўнічага праекта «Генеральны план г.п. Зэльва з дэталёвым планам цэнтральнай часткі» па заказе Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах пляцоўкі гісторыка-культурнай каштоўнасці, на якой размешчана скульптурная кампазіцыя з трох вертыкальных пілонаў, у нішах якіх устаноўлены скульптуры «Салдат», «Партызан», «Маці» і гранітныя пліты з імёнамі загінуўшых.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, шматмаршавую лесвіцу і пляцоўку перад ёй.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на захадзе, поўначы і ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж шматмаршавай лесвіцы і вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж пляцоўкі перад шматмаршавай лесвіцай праз кропкі 8–9–10–11–12–1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якая парушае існуючы рэльеф і характар ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

10. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання ландшафтнай тэрыторыі, якая мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

11. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія працягласцю 19,7 м, якая ідзе ад кропкі 8 на поўнач у створы з паўночнай мяжой ахоўнай зоны да кропкі 9;

на ўсходзе – умоўная лінія працягласцю 36,27 м, якая ідзе ад кропкі 9 на поўдзень да кропкі 10;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы могілак да мяжы зямельнага ўчастка па зав. Бальнічнаму, 5 ад кропкі 13 да кропкі 14;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка па зав. Бальнічнаму, 5 ад кропкі 14 да кропкі 15, далей уздоўж пешаходнай дарожкі ад кропкі 15 да кропкі 16;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж пешаходнай дарожкі ад кропкі 16 да кропкі 10 і ад кропкі 11 да кропкі 17;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе перпендыкулярна пешаходнай дарожцы да паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 44 ад кропкі 17 да кропкі 18 уздоўж гэтага зямельнага ўчастка да паўднёвай мяжы могілак ад кропкі 18 да кропкі 13.

12. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя размяшчэння ўзораў ваеннай тэхнікі;

добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якая парушае існуючы рэльеф і характар ландшафту;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла»
ў г.п. Зэльва Зэльвенскага раёна
Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.