Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 16.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 сакавіка 2016 г. № 185

Аб парадку выдачы дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, прыпынення, спынення яго дзеяння

Изменения и дополнения:

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 января 2017 г. № 21 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 18.01.2017, 5/43216);

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25 марта 2022 г. № 175 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 09.04.2022, 5/50110)

 

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць Палажэнне аб парадку выдачы дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, прыпынення, спынення яго дзеяння (прыкладаецца).

2. Исключен.


3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 18 сакавіка 2016 г.

 

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь

А.Кабякоў

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
05.03.2016 № 185

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку выдачы дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, прыпынення, спынення яго дзеяння

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак выдачы дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, прыпынення, спынення яго дзеяння.

2. У дадзеным Палажэнні прымяняюцца наступныя асноўныя тэрміны:

археалагічныя даследаванні – комплекс навуковых мерапрыемстваў (разведкі, раскопкі, нагляд) па вывучэнні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, у тым ліку помнікаў археалогіі;

археалагічная спадчына – сукупнасць археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, у тым ліку помнікаў археалогіі;

навуковая справаздача аб выкананых археалагічных палявых работах (далей – навуковая справаздача) – асноўны дакумент, які змяшчае вынікі археалагічных даследаванняў, праведзеных на падставе выдадзенага дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў (далей – дазвол).

3. Дазвол выдаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі (далей – НАН Беларусі).

4. Дадзенае Палажэнне з’яўляецца абавязковым для ўсiх юрыдычных i фiзiчных асоб, якія праводзяць археалагічныя даследаванні ў адпаведнасці з заканадаўствам.

ГЛАВА 2
ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ І ЯГО ФОРМЫ

5. Дазвол выдаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах па заяве навуковых арганiзацый або музеяў, у якiх працуюць на ўмовах працоўных дагавораў (кантрактаў) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-прававых дагавораў фiзiчныя асобы (далей – фiзiчныя асобы, якiя працуюць на ўмовах дагавораў), што адпавядаюць устаноўленым пунктам 3 артыкула 127 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры крытэрыям.

6. Для атрымання дазволу навуковыя арганізацыі і музеі (далей – зацікаўленыя асобы) звяртаюцца ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі (далей – НАН Беларусi) з заявай аб выдачы дазволу, якая складаецца па форме згодна з дадаткам 1 (далей – заява).

7. Да заявы прыкладаюцца наступныя дакументы (пры першапачатковым звароце для атрымання дазволу):

копія дыплома аб вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Археалогія», «Гісторыя (археалогія)» фізічнай асобы, на імя якой прадстаўляецца заява;

дакументы, якімі пацвярджаецца практыка ўдзелу фізічнай асобы ў археалагічных даследаваннях на працягу не менш за два гады ў сукупнасці незалежна ад тэрмінаў перапынку;

два заключэнні археолагаў, якія маюць вучоную ступень Рэспублікі Беларусь, аб валоданні фізічнай асобай навукова-практычнымі ведамі, неабходнымі для правядзення археалагічных даследаванняў.

71. Пры наступных зваротах для атрымання дазволу зацікаўленыя асобы, якія раней атрымалі дазвол, прадстаўляюць заяву.

8. У залежнасці ад характару даследаванняў дазвол мае чатыры формы згодна з дадаткамі 2 і 3:

форма № 1 – дазвол на выкананне археалагічных раскопак археалагічных аб’ектаў, у тым ліку помнікаў археалогіі, археалагічных разведак і пошуку ў канкрэтных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках;

форма № 2 – дазвол на выкананне археалагічных разведак і пошуку ў канкрэтных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках, абмежаваных раскопак канкрэтных паселішчаў і грунтавых могільнікаў (участкі да 24 кв. метраў);

форма № 3 – дазвол на выкананне разведак і пошуку без земляных работ у канкрэтных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках;

форма № 4 – дазвол на выкананне выратавальных (ахоўных) археалагічных даследаванняў (візуальнае абследаванне тэрыторыі новабудоўлі, пошук, нагляд, раскопкі) археалагічных аб’ектаў, у тым ліку помнікаў археалогіі, якія знаходзяцца ў аварыйным стане ці ў зоне земляных і будаўнічых работ.

9. У адпаведнасці з дазволам, выдадзеным па формах № 1, 2, 4 згодна з дадаткамі 2 і 3, выкарыстоўваюцца металашукальнікі, геарадары і іншыя тэхнічныя сродкі і інструменты для абследавання паверхні зямлі і (або) дна прыродных і штучных вадаёмаў.

10. Падрыхтоўка дазволу для зацікаўленых асоб ажыццяўляецца на працягу 15 рабочых дзён з дня падачы заявы пры ўмове выканання патрабаванняў, вызначаных дадзеным Палажэннем.

Пры паступленні заявы зацікаўленых асоб НАН Беларусі на працягу трох рабочых дзён накіроўвае іх на разгляд у дзяржаўную навуковую ўстанову «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (далей – Інстытут гісторыі НАН Беларусі).

Па выніках разгляду заяў Інстытут гісторыі НАН Беларусі на працягу дзесяці рабочых дзён рыхтуе праект дазволу або праект аб адмове зацікаўленай асобе ў выдачы дазволу і накіроўвае ў НАН Беларусі.

11. Выдача дазволу фiксуецца ў кнiзе рэгiстрацыi дазволаў, форма якой зацвярджаецца НАН Беларусі.

12. Рашэнне НАН Беларусі аб адмове ў выдачы дазволу афармляецца ў пісьмовай форме з указаннем прычын адмовы і накіроўваецца зацікаўленай асобе.

13. Падставамі для адмовы ў выдачы дазволу з’яўляюцца:

13.1. наяўнасць у прадстаўленай зацікаўленымі асобамі заяве і прыкладзеных да яе дакументах несапраўдных звестак або неадпаведнасць іх патрабаванням заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах;

13.2. адсутнасць прафесійнай падрыхтоўкі ў галіне археалогіі і навукова-практычных ведаў, неабходных для правядзення археалагічных даследаванняў, і падрыхтоўкі належнай якасці навуковай справаздачы, а таксама адсутнасць практыкі ўдзелу ў археалагiчных даследаваннях на працягу не менш чым два гады ў сукупнасцi незалежна ад тэрмiнаў перапынку;

13.3. існуючы дазвол на даследаванне ўказанага ў заяве археалагічнага аб’екта, у тым ліку помніка археалогіі, на імя іншай фізічнай асобы;

13.4. перавышэнне аб’ёмаў работ, якія былі прадугледжаны папярэднім дазволам, і (або) правядзенне работ на археалагічных аб’ектах, у тым ліку помніках археалогіі, ці ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках, якія не былі ўказаны ў дазволе;

13.5. непрадстаўленне ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі навуковай справаздачы па папярэднім дазволе або неналежная якасць навуковай справаздачы, выяўленая ў час яе прыняцця;

13.6. неажыццяўленне мерапрыемстваў па перадачы ў калекцыйны фонд дзяржаўнай навуковай арганiзацыi або Музейны фонд Рэспублікі Беларусь выяўленых археалагічных артэфактаў;

13.7. адсутнасць у прадстаўленай навуковай справаздачы па папярэднім дазволе дакумента аб перадачы археалагічных матэрыялаў на пастаяннае (часовае) захаванне ў дзяржаўную ўласнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

14. Зацікаўленая асоба мае права паўторна падаць заяву пасля ліквідацыі недахопаў, указаных у рашэнні НАН Беларусі аб адмове ў выдачы дазволу.

15. Дакументы, якія прадстаўлены зацікаўленай асобай на атрыманне дазволу, захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на працягу тэрмiну, прадугледжанага заканадаўствам.

16. Навуковыя справаздачы захоўваюцца ў Цэнтральным навуковым архіве НАН Беларусі (фондзе археалагічнай навуковай дакументацыі) пастаянна.

17. Зацікаўленыя асобы, якія атрымалі дазвол на імя фізічнай асобы, нясуць адказнасць за якасць выканання археалагічных даследаванняў, своечасовае прадстаўленне, паўнату і якасць навуковай справаздачы, а таксама захаванне выяўленых археалагічных артэфактаў і перадачу іх у дзяржаўную ўласнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

18. Зацікаўленыя асобы, якія атрымалі дазвол на імя фізічнай асобы, перад пачаткам археалагічных работ у пісьмовай форме інфармуюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы аб месцы і тэрмінах правядзення археалагічных даследаванняў з прыкладаннем копіі дазволу. Аб выдачы дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў на помніках археалогіі Інстытут гісторыі НАН Беларусі інфармуе Міністэрства культуры з прыкладаннем копіі дазволу.

19. Дазвол выдаецца бясплатна.

ГЛАВА 3
ТЭРМIН ДЗЕЯННЯ ДАЗВОЛУ, ПАДСТАВЫ ДЛЯ ЯГО ПРЫПЫНЕННЯ І СПЫНЕННЯ

20. Тэрмін дзеяння дазволу сапраўдны з дня яго выдачы да канца каляндарнага года, у якім атрыманы дазвол.

У выпадку заканчэння дзеяння на працягу каляндарнага года працоўных адносін (працоўных дагавораў (кантрактаў), грамадзянска-прававых дагавораў) паміж навуковай арганізацыяй або музеем з фізічнай асобай, на чыё імя выдадзены дазвол, дазвол выдаецца на тэрмін дзеяння працоўных адносін.

21. Падставамі для прыпынення дзеяння дазволу з’яўляюцца:

21.1. выкарыстанне фізічнай асобай, на чыё імя выдадзены дазвол, метадаў і методык, якія не адпавядаюць сучасным патрабаванням выканання палявых археалагічных работ і вядуць да пашкоджання археалагічнага аб’екта, у тым ліку помніка археалогіі, страты археалагічных артэфактаў і навуковай інфармацыі;

21.2. непрадстаўленне ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган паведамлення аб месцы і тэрмінах правядзення археалагічных даследаванняў з прыкладаннем копіі дазволу;

21.3. непаведамленне ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган аб выяўленых археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах.

22. Падставамі для спынення дзеяння дазволу з’яўляюцца:

22.1. паўторнае выкарыстанне фізічнай асобай, на чыё імя выдадзены дазвол, метадаў і методык, якія не адпавядаюць сучасным патрабаванням да выканання палявых археалагічных работ і вядуць да пашкоджання археалагічнага аб’екта, у тым ліку помніка археалогіі, страты археалагічных артэфактаў і навуковай інфармацыі;

22.2. перавышэнне фізічнай асобай, на чыё імя выдадзены дазвол, аб’ёмаў і змяненне характару археалагічных палявых работ, абумоўленых дазволам, а таксама неадпаведнасць заяўленай тэрыторыі даследаванняў;

22.3. непаведамленне ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган аб выяўленых на падставе раней выдадзеных дазволаў археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах і неперадача мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу выяўленых археалагічных артэфактаў (за выключэннем археалагічных артэфактаў, выяўленых фізічнымі асобамі, якія працуюць на ўмовах дагавораў у дзяржаўных навуковых арганізацыях і дзяржаўных музеях).

23. Аб прыпыненнi або спыненні дзеяння дазволу НАН Беларусі ў пісьмовай форме iнфармуе зацікаўленыя асобы, якія атрымалі дазвол, а таксама мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, на тэрыторыі якіх планаваліся або вяліся археалагічныя даследаванні. Аб спыненні дзеяння дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў на помніках археалогіі НАН Беларусі ў пісьмовай форме інфармуе Міністэрства культуры.

24. Нявыкарыстаны дазвол пасля заканчэння тэрміну яго дзеяння вяртаецца ў НАН Беларусі з тлумачальным лістом зацікаўленай асобы, якая яго атрымала, аб прычынах невыканання запланаваных работ.

25. Зацікаўленыя асобы пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў маюць права прыцягваць iншых фiзiчных асоб (удзельнiкi археалагiчных даследаванняў) на падставе грамадзянска-прававых дагавораў або дагавораў аб арганiзацыi практыкi студэнтаў для выканання падрыхтоўчых i дапаможных работ пад кiраўнiцтвам фiзiчнай асобы, на чыё iмя выдадзены дазвол.

26. Выкананне работ на археалагічных аб’ектах, у тым ліку помніках археалогіі, і (або) пошук археалагічных артэфактаў, выкананне iншых вiдаў работ без дазволу забараняюцца.

 


 

 

Дадатак 1

да Палажэння аб парадку
выдачы дазволу на права
правядзення археалагічных
даследаванняў, прыпынення,
спынення яго дзеяння

 

Форма

ЗАЯВА
аб выдачы дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў*

___________________________________________________________

(поўная назва навуковай арганізацыі, музея)

 

хадайнічае аб выдачы дазволу па форме № __ на права правядзення археалагічных даследаванняў _________________________________________________________________

(назва археалагічных аб’ектаў, у тым ліку помнікаў археалогіі,

______________________________________________________________________________

на якіх плануюцца археалагічныя даследаванні,

______________________________________________________________________________

і іх лакалізацыя згодна з сучасным адміністрацыйна-тэрытарыяльным размяшчэннем)

на імя ________________________________________________________________________

(прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) фізічнай асобы,

______________________________________________________________________________

дакумент, які сведчыць асобу, яго нумар, кім і калі выдадзены, месца жыхарства

_____________________________________________________________________________,

(рэгістрацыі) фізічнай асобы, паштовы адрас, тэлефон, электронны адрас)

які ___________________________________________________________________________

(працуе на ўмовах працоўнага дагавора (кантракта) або ажыццяўляе дзейнасць

______________________________________________________________________________

на падставе грамадзянска-прававога дагавора, дата дагавора і тэрмін яго дзеяння)

і мае вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці _____________________________________.

(«Археалогія» і (або) «Гісторыя (Археалогія)»)

 

Кіраўнік (або ўпаўнаважаная ім асоба)

________________

_______________________

 

(подпіс)

(ініцыялы, прозвішча)

________________________________

(пасада)

 

______________________________

* Падаецца на афіцыйным бланку навуковай арганізацыі або музея.

 

 

 

 

 

Дадатак 2

да Палажэння аб парадку
выдачы дазволу на права
правядзення археалагічных
даследаванняў, прыпынення,
спынення яго дзеяння

 

Форма ____________

(№ 1, 2 або 3)

 

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

ДАЗВОЛ
НА ПРАВА ПРАВЯДЗЕННЯ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
№ ________

Дазвол сапраўдны да 31 снежня 20__ г., а пры спыненні працоўных (грамадзянска-прававых) адносін раней 31 снежня 20__г. – да спынення такіх адносін

 

Дазвол выдадзены _________________________________________________________

(прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці),

_____________________________________________________________________________,

дакумент, які сведчыць асобу, яго нумар, кім і калі выдадзены)

які ___________________________________________________________________________

(працуе на ўмовах працоўнага дагавора (кантракта) або ажыццяўляе дзейнасць

______________________________________________________________________________

на падставе грамадзянска-прававога дагавора, дата дагавора і тэрмін яго дзеяння)

у ____________________________________________________________________________:

(поўная назва навуковай арганізацыі або музея)

на выкананне археалагічных раскопак канкрэтных помнікаў і аб’ектаў археалогіі ____________________________________________________________________;

(назва археалагічных аб’ектаў (помнікаў археалогіі), на якіх плануюцца

______________________________________________________________________________

археалагічныя даследаванні, і іх лакалізацыя згодна з сучасным

______________________________________________________________________________

адміністрацыйна-тэрытарыяльным размяшчэннем)

на выкананне археалагічных разведак і пошуку ў канкрэтных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках ______________________________________________________;

(назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі)

на выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў для абследавання паверхні зямлі і (або) дна прыродных і штучных вадаёмаў _____________________________________________________________________.

(дазволена, забаронена)

Усім органам улады, дзяржаўным установам, грамадскім арганізацыям і прыватным асобам належыць садзейнічаць ___________________________________________________

(прозвішча, асабістае імя, імя

______________________________________________________________________________

па бацьку (пры яго наяўнасці) фiзiчнай асобы)

у выкананні ўскладзеных на яго (яе) абавязкаў.

 

Дазвол сапраўдны толькі пры адначасовым прад’яўленні пашпарта ці іншага дакумента, які сведчыць асобу.

 

Кіраўнік (або ўпаўнаважаная ім асоба)

________________

_______________________

 

(подпіс)

(ініцыялы, прозвішча)

 

М.П.

 

_________________________________

(пасада)

 

 

 

Дадатак 3

да Палажэння аб парадку
выдачы дазволу на права
правядзення археалагічных
даследаванняў, прыпынення,
спынення яго дзеяння

 

Форма № 4

 

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

ДАЗВОЛ
НА ПРАВА ПРАВЯДЗЕННЯ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
№ ________

Дазвол сапраўдны да 31 снежня 20__ г., а пры спыненні працоўных (грамадзянска-прававых) адносін раней 31 снежня 20__г. – да спынення такіх адносін

 

Дазвол выдадзены _____________________________________________________________

(прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці),

_____________________________________________________________________________,

дакумент, які сведчыць асобу, яго нумар, кім і калі выдадзены)

які ___________________________________________________________________________

(працуе на ўмовах працоўнага дагавора (кантракта) або ажыццяўляе дзейнасць

______________________________________________________________________________

на падставе грамадзянска-прававога дагавора, дата дагавора і тэрмін яго дзеяння)

у ____________________________________________________________________________:

(поўная назва навуковай арганізацыі або музея)

на выкананне выратавальных (ахоўных) археалагічных даследаванняў (абследаванне тэрыторыі новабудоўлі, раскопкі, нагляд) археалагічных аб’ектаў і помнікаў археалогіі, якія знаходзяцца ў аварыйным стане ці ў зоне земляных і будаўнічых работ ________________________________________________________________________

(назва будаўнічага аб’екта і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі,

_____________________________________________________________________________;

поўная назва заказчыка работ)

на выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў для абследавання паверхні зямлі і (або) дна прыродных і штучных вадаёмаў _____________________________________________________________________.

(дазволена, забаронена)

Усім органам улады, дзяржаўным установам, грамадскім арганізацыям і прыватным асобам належыць садзейнічаць ___________________________________________________

(прозвішча, асабістае імя, імя

______________________________________________________________________________

па бацьку (пры яго наяўнасці) фiзiчнай асобы)

у выкананні ўскладзеных на яго (яе) абавязкаў.

Дазвол сапраўдны толькі пры адначасовым прад’яўленні пашпарта ці іншага дакумента, які сведчыць асобу.

 

Кіраўнік (або ўпаўнаважаная ім асоба)

________________

_______________________

 

(подпіс)

(ініцыялы, прозвішча)

 

М.П.

 

_________________________________

(пасада)

 


Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.