![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 верасня 2019 г. № 63
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Здудзічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Здудзічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Здудзічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Здудзічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Брацкая магіла ў в. Здудзічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000757 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектна-вытворчым унітарным прадпрыемствам «Светлагорскграмадзянпраект» па заказе Чыркавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Здудзічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах агароджы брацкай магілы.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,0225 га.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца лінія, пракладзеная паміж кропкамі з каардынатамі: 52,7392700 29,6610889; 52,7391762 29,6612792; 52,7390610 29,6611110 і 52,7392164 29,6609517.
8. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675 «Об утверждении Правил благоустройства мемориалов и памятников воинской славы, одиночных и братских могил воинов, погибших в годы Первой мировой и Великой Отечественной войн, воинских кладбищ, отдельных воинских участков общих кладбищ, мест массового захоронения гражданского населения».
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі вакол брацкай магілы.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,0225 га.
11. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца лінія, пракладзеная паміж кропкамі з каардынатамі: 52,739304 29,661098; 52,739207 29,661297; 52,739063 29,660916 і 52,739173 29,660740.
На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый і правядзення добраўпарадкавання тэрыторыі з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб культуры ў частцы аховы археалагічнай спадчыны.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,5301 га.
13. Мяжой зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца лінія, пракладзеная паміж кропкамі з каардынатамі: 52,7396808 29.6611499; 52,739063 29,6618901; 52,7388623 29,6614704 і 52,7394642 29,6606585.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне капітальных будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва мемарыяльнага комплексу;
высечка зялёных насаджэнняў, акрамя санітарных рубак і выканання неабходных работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.