![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 снежня 2023 г. № 211
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Булаўкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Булаўкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 26.12.2023 № 211 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Булаўкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Булаўкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў в. Булаўкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000645.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова» па заказе Зялёнкаўскага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зону аховы ландшафту гісторыка культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючых кветнікаў брацкай магілы, на тэрыторыі якой размешчаны асноўныя архітэктурныя элементы, элементы добраўпарадкавання, якія вызначаюць межы пахавання.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на ўсход, па вонкавай плоскасці існуючай агароджы магілы, да кропкі 2;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень, у напрамку вул. Цэнтральнай, па вонкавай плоскасці існуючай агароджы магілы, да кропкі 3;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на захад, па вонкавай плоскасці існуючай агароджы магілы, да кропкі 4;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўнач, па вонкавай плоскасці існуючай агароджы магілы, да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем дысануючых, нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў, а таксама без захавання індывідуальнага аблічча брацкай магілы;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з добраўпарадкаваннем тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя рамонта існуючых;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (реканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона прылягае да межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, размешчана з улікам забяспячення захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці, найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці (архітэктурна-планіровачнага рашэння і твора манументальнага мастацтва, усталяванага на брацкай магіле).
10. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на ўсход, паралельна існуючай агароджы магілы, на адлегласці 10 метраў ад яе, да кропкі 6;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на поўдзень, у напрамку вул. Цэнтральнай, паралельна існуючай агароджы магілы, на адлегласці 10 метраў ад яе, да кропкі 7;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на захад, паралельна існуючай агароджы магілы, на адлегласці 10 метраў ад яе, да кропкі 8;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на поўнач, паралельна існуючай агароджы магілы, на адлегласці 10 метраў ад яе, да кропкі 5.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
пагаршэнне ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
пракладка наземных, падземных інжынерных камунікацый (цяпло – электрасеткі і інш.), акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання зялёнай зоны тэрыторыі, якая мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
13. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на поўдзень, у накірунку вул. Цэнтральнай, даўжынёй 20 м, да кропкі 9;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на захад, уздоўж вул. Цэнтральнай, да кропкі 10;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўнач, у напрамку брацкай магілы, даўжынёй 25 м да кропкі 11;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на ўсход, па мяжы зоны аховы, да кропкі 7.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
дзейнасць, якая пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя;
змена характару ландшафту.