![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 лістапада 2023 г. № 165
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» ў в. Новыя Вайханы Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» ў в. Новыя Вайханы Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» ў в. Новыя Вайханы Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» ў в. Новыя Вайханы Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Вайсковыя могілкі» ў в. Новыя Вайханы Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000353.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова» па заказе камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства Гарадоцкага раёна «Гарадоцкае прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
Геаграфічныя каардынаты паваротных кропак меж тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат WGS84.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ І ЯЕ АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючай агароджы вайсковых могілак.
7. Ахоўная зона вылучана з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і замацавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама стварэння неабходных умоў для захавання і ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны ўсход па агароджы вайсковых могілкаў да кропкі 2;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы ўсход па агароджы вайсковых могілкаў да кропкі 3;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 па агароджы вайсковых могілкаў на паўднёвы захад да кропкі 4;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўночны захад па агароджы вайсковых могілкаў да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
10. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці зыходзячы з неабходнасці захавання зялёнай зоны тэрыторыі, якая мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
11. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны ўсход да кропкі 6;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўднёвы ўсход да кропкі 7;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўднёвы захад да кропкі 8;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўночны захад да кропкі 5.
12. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя; змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
высечка дрэў, за выключэннем аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак.