Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 14.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 красавіка 2023 г. № 75

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх воінаў» у в. Кавалі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх воінаў» у в. Кавалі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

28.04.2023 № 75

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх воінаў» у в. Кавалі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх воінаў» у в. Кавалі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла савецкіх воінаў» у в. Кавалі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000611.

3. Праект зон аховы распрацаваны прыватным вытворчым унітарным прадпрыемствам «Творчая майстэрня «А-дом» па заказе Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці, іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).

Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пахавання.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 52.877285, 25.034449 да кропкі 2 з каардынатамі 52.877285, 25.034497;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 да кропкі 3 з каардынатамі 52.877249, 25.034481;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 да кропкі 4 з каардынатамі 52.877256, 25.034449;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне рэкламных канструкцый;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (реканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона ўстаноўлена з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 5 з каардынатамі 52.877359, 25.034428 да кропкі 6 з каардынатамі 52.877330, 25.034589;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 6 да кропкі 7 з каардынатамі 52.877188, 25.034535;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 7 да кропкі 8 з каардынатамі 52.877230, 25.034363;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 8 да кропкі 5.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне рэкламных канструкцый;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці вакол твора манументальнага мастацтва.

Зона аховы ландшафту вызначана пры складанні плану ландшафтнага аналізу на аснове існуючай сістэмы азелянення. У зону аховы ландшафту ўключана паркавая тэрыторыя вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 9 з каардынатамі 52.877550, 25.034331 да кропкі 10 з каардынатамі 52.877482, 25.034776;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 10 да кропкі 11 з каардынатамі 52.877139, 25.034621;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 11 да кропкі 12 з каардынатамі 52.877201, 25.034181;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 12 да кропкі 9.

15. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных сетак пры ўмове аднаўлення добраўпарадкавання;

пракладка транспартных камунікацый;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей;

змена характару ландшафту;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая
магіла савецкіх воінаў» у в. Кавалі
Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.