![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 красавіка 2023 г. № 73
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан» у в. Паўлава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан» у в. Паўлава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан» у в. Паўлава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан» у в. Паўлава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан» у в. Паўлава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000634.
3. Праект зон аховы распрацаваны прыватным вытворчым унітарным прадпрыемствам «Творчая майстэрня «А-дом» па заказе Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці, іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).
Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пахавання.
8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 52.847357, 24.922588 да кропкі 2 з каардынатамі 52.847331, 24.921386;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 да кропкі 3 з каардынатамі 52.847306, 24.921354;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 да кропкі 4 з каардынатамі 52.847322, 24.921317;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (реканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона ўстаноўлена з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 5 з каардынатамі 52.847409, 24.922634 да кропкі 6 з каардынатамі 52.847412, 24.922693;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 6 да кропкі 7 з каардынатамі 52.847406, 24.922726;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 7 да кропкі 8 з каардынатамі 52.847367, 24.922736;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 8 да кропкі 9 з каардынатамі 52.847283, 24.922613;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 9 да кропкі 10 з каардынатамі 52.847328, 24.922516;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 10 да кропкі 5.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці вакол твора манументальнага мастацтва.
Зона аховы ландшафту вызначана пры складанні плану ландшафтнага аналізу на аснове існуючай сістэмы азелянення. У зону аховы ландшафту ўключана паркавая тэрыторыя вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці.
14. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход уздоўж вул. Ружанскай ад кропкі 11 з каардынатамі 52.847613, 24.922570 да кропкі 12 з каардынатамі 52.847370, 24.923080;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 12 да кропкі 13 з каардынатамі 52.847185, 24.922806;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 13 да кропкі 14 з каардынатамі 52.847425, 24.922280;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 14 да кропкі 11.
15. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных сетак пры ўмове аднаўлення добраўпарадкавання;
пракладка транспартных камунікацый;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
змена характару ландшафту;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў.