Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 04.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 сакавіка 2023 г. № 61

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Наглядальныя пасты фортавай групы № 12» на тэрыторыі былой в. Лапенкі ў мікрараёне Грандзічы г. Гродна Гродзенскай вобласці

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 15 сентября 2023 г. № 131 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/40443 от 25.09.2023 г.) <W22340443p>

 

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Наглядальныя пасты фортавай групы № 12» на тэрыторыі былой в. Лапенкі ў мікрараёне Грандзічы г. Гродна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.03.2023 № 61

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Наглядальныя пасты фортавай групы № 12» на тэрыторыі былой в. Лапенкі ў мікрараёне Грандзічы г. Гродна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Наглядальныя пасты фортавай групы № 12» на тэрыторыі былой в. Лапенкі ў мікрараёне Грандзічы г. Гродна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Наглядальныя пасты фортавай групы № 12» на тэрыторыі былой в. Лапенкі ў мікрараёне Грандзічы г. Гродна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) у складзе комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «2» – «Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Д000775.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда» ў складзе праекта «Дэталёвы план кварталаў шматквартэрнай жылой забудовы «Грандзічы 23, 24» у г. Гродна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Межы зон аховы дадзены ў WGS сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах забудовы наглядальных пастоў і абмежавана вонкавымі сценамі гэтых збудаванняў.

8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэння спрыяльных умоў успрымання ўсіх фартыфікацыйных збудаванняў у яе складзе на адлегласці 50 м ад кожнага з наглядальных пастоў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 50 м ад наглядальных пастоў гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 1–2–3–4–5–6–1 згодна з дадаткам.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных абектаў і элементаў фартыфікацыі;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;

пракладка наземных інжынерных камунікацый, дарог з цвёрдым пакрыццём;

пракладка падземных інжынерных камунікацый без аднаўлення характару існуючага рэльефу;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў, без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, у тым ліку ўсталяванне стэндаў і іншых форм добраўпарадкавання, якія тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, а таксама іншых работ, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі прыроднага ландшафту, які непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, з мэтай захавання гістарычнага ландшафту, які акружае гісторыка-культурную каштоўнасць і ўздзейнічае на цэласнасць яе візуальнага ўспрымання.

Зона аховы ландшафту прылягае да ахоўнай зоны з усіх бакоў.

12. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 7–8–9–10–11–12–13–14–15–7 згодна з дадаткам.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых будынкаў і збудаванняў, якія маюць адносіны да абарончага збудавання (гісторыка-культурнай каштоўнасці), некапітальных аб’ектаў рэкрэацыйнага прызначэння і пракладкі падземных інжынерных каммунікацый;

пракладка магістральных дарог;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту, акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых элементаў рэльефа прыроднага і антрапагеннага паходжання;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак).

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

14. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны.

Межы зоны аховы культурнага пласта (слоя) супадаюць з межамі ахоўнай зоны.

15. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных работ, за выключэннем работ, звязаных з мемарыялізацыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці, пашуковых і навукова-даследчых работ пры рэалізацыі мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

16. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым артыкулам 127 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Наглядальныя пасты
фортавай групы № 12» на тэрыторыі
былой в. Лапенкі ў мікрараёне Грандзічы
г. Гродна Гродзенскай вобласці
(у рэдакцыі пастановы
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
15.09.2023 № 131)

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.