![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 верасня 2023 г. № 131
Аб змяненні пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2023 г. № 61
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Дадатак да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Наглядальныя пасты фортавай групы № 12» на тэрыторыі былой в. Лапенкі ў мікрараёне Грандзічы г. Гродна Гродзенскай вобласці, зацверджанага пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2023 г. № 61, выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).