![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 ліпеня 2022 г. № 51
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ваенныя могілкі» ў в. Старына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ваенныя могілкі» ў в. Старына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 06.07.2022 № 51 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ваенныя могілкі» ў в. Старына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ваенныя могілкі» ў в. Старына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Ваенныя могілкі» ў в. Старына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000451.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе дзяржаўнай установы «Горацкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе ахоўная зона.
Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах агароджы могілак памерам 20,0 х 15,7 м на падставе ўліковых матэрыялаў на гісторыка-культурную каштоўнасць, дзе размешчаны пахаванні з надмагільнымі дошкамі, манумент са скульптурай воіна.
8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўстаноўлена у межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць згодна з дадаткам праз кропкі 1-2-3-1 з каардынатамі 54.449250/31.171605–54.449296/31.171938–54.449153/31.171970–54.449100/31.171664–54.449250/31.171605 адпаведна.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка падземных інжынерных камунікацый;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
устаноўка рэкламных канструкцый;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (реканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва».
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці