Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 06.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 лістапада 2021 г. № 73

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы некаторых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у г. Маладзечна Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Корпус былога кляштара трынітарыяў» па вул. Замкавай, 19 у г. Маладзечна Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» на пл. Цэнтральнай, 2 у г. Маладзечна Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Язэпа Драздовіча ў г. Маладзечна Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
23.11.2021 № 73

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Корпус былога кляштара трынітарыяў» па вул. Замкавай, 19 у г. Маладзечна Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Корпус былога кляштара трынітарыяў» па вул. Замкавай, 19 у г. Маладзечна Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Корпус былога кляштара трынітарыяў» па вул. Замкавай, 19 у г. Маладзечна Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Г000294 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» ў складзе праекта «Дэталёвы план цэнтральнай часткі г. Маладзечна з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы» па заказе Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,64 га.

8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўдні і ўсходзе – лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 1 ад вул. Замкавай уздоўж паўднёвай і ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод» па вул. Замкавай, 19 праз кропкі 2, 3 да кропкі 4;

на поўначы і захадзе – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 4 уздоўж паўднёвага фасада прыбудовы вытворчага цэха адкрытага акцыянернага таварыства «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод» да кропкі 5, далей уздоўж усходняга і паўднёвага фасадаў дадзенага вытворчага цэха праз кропку 6 да вул. Замкавай да кропкі 7; далей на паўночны ўсход па пешаходнай дарожцы ўздоўж вул. Замкавай да кропкі 1.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым, архітэктурным і канструктыўным рашэннях;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, у тым ліку размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны, стварэння і захавання спрыяльных умоў для найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

11. Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з чатырох участкаў.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 4,4 га.

12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўдні і ўсходзе – лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 7 ад вул. Замкавай па мяжы ахоўнай зоны ўздоўж паўднёвага і ўсходняга фасадаў вытворчага цэха адкрытага акцыянернага таварыства «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод» праз кропкі 6, 5, 4; далей у створы з усходняй мяжой ахоўнай зоны да вул. Афіцэрскай да кропкі 8;

на поўначы і захадзе – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 8 уздоўж праезнай часткі вул. Афіцэрскай да вул. Замкавай да кропкі 9, далей на паўднёвы захад па пешаходнай дарожцы ўздоўж вул. Замкавай да мяжы ахоўнай зоны да кропкі 7.

13. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы і ўсходзе – лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 1 ад вул. Замкавай па паўднёвай мяжы ахоўнай зоны да кропкі 2; далей на поўдзень паралельна напрамку вул. Замкавай на адлегласці 110 м ад восі вуліцы да ўнутрыдваровага праезда да кропкі 10;

на поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 10 па ўнутрыдвароваму праезду тэрыторыі вайсковай часткі праз кропку 11 да кропкі 12; далей на захад ў створы з паўднёвым фасадам будынка па вул. Замкавай, 17 да вул. Замкавай да кропкі 13; далей на поўнач уздоўж пешаходнай дарожкі па вул. Замкавай да мяжы ахоўнай зоны да кропкі 1.

14. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на ўсходзе і поўдні – лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 14 ад перасячэння зав. Маладзечанскага і вул. Замкавай уздоўж усходняй мяжы ўчасткаў па вул. Замкавай, 54, 50, 48, 46, 44, 40, 36 да кропкі 15; далей на захад уздоўж паўднёвай мяжы ўчастка па вул. Замкавай, 36 на адлегласць 25 м да кропкі 16;

на захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 16 паралельна вул. Замкавай да паўднёвай мяжы ўчастка па вул. Замкавай, 40 праз кропку 17 да кропкі 18; далей на поўнач па ўмоўнай лініі ў створы з заходняй мяжой участка па вул. Замкавай, 40 да зав. Маладзечанскага да кропкі 19; далей на ўсход уздоўж зав. Маладзечанскага да перасячэння з вул. Замкавай да кропкі 14.

15. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 10 уздоўж усходняй мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 2; далей уздоўж усходняй мяжы зоны аховы праз кропкі 3, 4; далей уздоўж усходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да вул. Афіцэрскай да кропкі 8;

на поўначы і ўсходзе – лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 8 уздоўж вул. Афіцэрскай на адлегласць 110 м да ўнутрыдваровага праезду да кропкі 20; далей па праезду да мяжы зямельнага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод» і ўздоўж гэтай мяжы праз кропкі 20, 21, 22, 23, 24, 25 да тэрыторыі вайсковай часткі;

на поўдні – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 25 уздоўж заходняга фасада гаспадарчага будынка на тэрыторыі вайсковай часткі і па мяжы пешаходнай зоны да ўнутрыдваровага праезду на тэрыторыі вайсковай часткі праз кропкі 26, 27, 28, 29; далей уздоўж унутрыдваровага праезду да мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 10.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышэй за 7,5 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за адзін паверх з мансардай – два паверхі);

неабгрунтаванае змяненне характару архітэктуры фасадаў аб’ектаў, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую вартасць (культурных каштоўнасцей) з мэтай забеспячэння цэласнага ўспрымання гістарычнай забудовы, у тым ліку будынка гісторыка-культурнай каштоўнасці, і выключэння пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічных будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па іх нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

усталяванне з боку гарадскіх вуліц непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,2 м.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за два паверхі з мансардай – тры паверхі);

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічных будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па іх нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

18. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.

Плошча зоны аховы культурнага пласта (слоя) складае 0,34 га.

19. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 30 у створы з заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі 32;

на поўначы – лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 32 паралельна паўночнаму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці да ўсходняй мяжы ахоўнай зоны да кропкі 31;

на ўсходзе і поўдні – лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 31 уздоўж усходняй і паўднёвай мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 3, 2 да кропкі 30.

20. У зоне аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных работ без забяспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Корпус былога кляштара
трынітарыяў» па вул. Замкавай, 19
у г. Маладзечна Маладзечанскага раёна
Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
23.11.2021 № 73

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» на пл. Цэнтральнай, 2 у г. Маладзечна Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» на пл. Цэнтральнай, 2 у г. Маладзечна Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) разпрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Будынак» на пл. Цэнтральнай, 2 у г. Маладзечна Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гістрыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000655 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2009 г. № 1088 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні катэгорый, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 і ад 3 верасня 2008 г. № 1288».

Месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасці ўдакладнено ў адпаведнасці з падпунктам 2.18 пункта 2 пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2021 г. № 81 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях».

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» ў складзе праекта «Дэталёвы план цэнтральнай часткі г. Маладзечна з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы» па заказе Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе найлепшага ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 1,9 га.

8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 1 уздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка на пл. Цэнтральнай, 2 ад пешаходнай зоны па вул. Прытыцкага да ўнутрыдваровай забудовы да кропкі 2; далей уздоўж заходняга і паўднёвага фасадаў спартыўнага комплекса філіяла «Маладзечанскі дзяржаўны палітэхнічны каледж» установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі» да кропкі 3; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка на пл. Цэнтральнай, 2 да праезнай часткі вул. Віленскай да кропкі 4;

на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 4 уздоўж праезнай часткі вул. Віленскай да тэрыторыі сквера на пл. Цэнтральнай праз кропку 5 да кропкі 6;

на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 6 уздоўж паўночнага боку сквера да праезнай часткі вул. Прытыцкага да кропкі 7; далей уздоўж праезнай часткі і пешаходнай зоны вул. Прытыцкага праз кропку 8 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым, архітэктурным і канструктыўным рашэннях;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння і санітарных рубак);

пракладка транспартных камунікацый.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны, стварэння і захавання спрыяльных умоў для найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

11. Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 4,6 га.

12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўдні, усходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 9 ад унутрыдваровага праезда ўздоўж паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Льва Талстога, 4 да перасячэння з вул. Прытыцкага да кропкі 31; далей уздоўж заходняй і паўночнай мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 8, 1, 3 да праезнай часткі вул. Віленскай да кропкі 4; далей на паўночны ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Віленскай да ўнутрыдваровага праезда паміж будынкамі па вул. Віленскай, 6 і 8 да кропкі 10;

на поўначы – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 10 ад праезнай часткі вул. Віленскай уздоўж паўночнай мяжы зямельных участкаў па вул. Віленскай, 6 і вул. Прытыцкага, 18 праз кропкі 11, 12, 13, 14, 15 да пешаходнай зоны па вул. Прытыцкага да кропкі 16; далей на поўдзень уздоўж пешаходнай зоны па вул. Прытыцкага да кропкі 17; далей на захад па лініі, якая ідзе перпендыкулярна напрамку вул. Прытыцкага ўздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Прытыцкага, 21 да кропкі 18;

на захадзе – лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 18 паралельна напрамку вул. Прытыцкага на адлегласці 55 м ад восі вуліцы да паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Прытыцкага, 27 да кропкі 19; далей уздоўж фасада гаспадарчага будынка і па ўнутрыдваровай тэрыторыі зямельнага участка па вул. Прытыцкага, 27 праз кропку 20 да кропкі 21; далей паралельна напрамку вул. Льва Талстога і ўздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Льва Талстога, 4 да кропкі 22; далей уздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Льва Талстога, 4 да кропкі 9.

13. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на захадзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 23 ад вул. Льва Талстога ўздоўж праезнай часткі вул. Віленскай праз кропку 24 да паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Віленскай, 1 да кропкі 25;

на паўночным усходзе, усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 25 уздоўж паўночна-ўсходняй і ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Віленскай, 1 праз кропку 26 да кропкі 27; далей па ўмоўнай лініі, якая ідзе паралельна напрамку вул. Віленскай на адлегласці 45 м, да праезнай часткі вул. Льва Талстога да кропкі 28;

на поўдні – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 28 уздоўж праезнай часткі вул. Льва Талстога да вул. Віленскай да кропкі 23.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышэй за 12 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за тры паверхі) без захавання маштабу і параметраў навакольнай забудовы;

страта (знішчэнне, дэмантаж) адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей аб’ектаў, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую вартасць (культурных каштоўнасцей), у тым ліку змяненне асноўных габарытных параметраў будынкаў і характару архітэктуры фасадаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

змяненне гістарычнай аб’ёмна-планіровачнай структуры кварталаў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне з боку вуліц і на ўнутрыдваровых тэрыторыях непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,5 м.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

15. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага ландшафту, зялёнай зоны, якія маюць візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,64 га.

16. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 6 ад праезнай часткі вул. Віленскай уздоўж паўночнага боку сквера да вул. Прытыцкага да кропкі 7;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 7 уздоўж праезнай часткі вул. Прытыцкага да перасячэння з вул. Вялікі Гасцінец да кропкі 29;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 29 уздоўж праезнай часткі вул. Вялікі Гасцінец да перасячэння з вул. Віленскай да кропкі 30;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 30 уздоўж праезнай часткі вул. Віленскай да перасячэння з вул. Льва Талстога да кропкі 6.

17. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя ўсталявання твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, малых архітэктурных формаў;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння і санітарных рубак);

пракладка транспартных камунікацый.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Будынак»
на пл. Цэнтральнай, 2 у г. Маладзечна
Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
23.11.2021 № 73

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Язэпа Драздовіча ў г. Маладзечна Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Язэпа Драздовіча ў г. Маладзечна Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) разпрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Язэпа Драздовіча ў г. Маладзечна з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000296 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

Месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасці ўдакладнено ў адпаведнасці з падпунктам 2.18 пункта 2 пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2021 г. № 81 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях».

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» ў складзе праекта «Дэталёвы план цэнтральнай часткі г. Маладзечна з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы» па заказе Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе найлепшага ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,2 га.

8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца на поўдні, захадзе, поўначы і ўсходзе лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж знешняй мяжы пляцоўкі вакол брацкай магілы праз кропкі 2, 3 да кропкі 4; далей па мяжы круглай пляцоўкі вакол абеліска праз кропкі 5, 6 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, усталяванне рэкламных канструкцый;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння, а таксама без уліку пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (реканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

правядзенне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленным парадку, а таксама без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, набліжанай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Мяжа зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,25 га.

11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца на поўдні, захадзе, поўначы і ўсходзе лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Язэпа Драздовіча, 5в (дзяржаўная ўстанова «Мінскі абласны тэатр лялек «БАТЛЕЙКА») праз кропкі 8, 9, да кропкі 10.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

страта (знішчэнне, дэмантаж) адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей аб’ектаў, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую вартасць (культурных каштоўнасцей), у тым ліку змяненне асноўных габарытных параметраў будынкаў і характару архітэктуры фасадаў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага ландшафту, зяленай зоны сквера, якія маюць візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 4,0 га.

14. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 11 ад перакрыжавання вул. Рабочай і вул. Язэпа Драздовіча ўздоўж яе праезнай часткі да мяжы зоны рэгулявання забудовы да кропкі 7; далей уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Язэпа Драздовіча, 5в і зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 8, 9, да кропкі 10; далей уздоўж праезнай часткі вул. Язэпа Драздовіча да аўтамабільнай стаянкі па вул. Маякоўскага да кропкі 12;

на поўначы – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 12 уздоўж паўднёвай мяжы аўтамабільнай стаянкі па вул. Маякоўскага да мяжы зямельнага ўчастка царквы Георгія Перамаганосца да кропкі 13; далей уздоўж усходняй, паўднёвай і заходняй мяжы зямельнага ўчастка царквы Георгія Перамаганосца праз кропкі 14, 15 да кропкі 16; далей на паўночны захад уздоўж вул. Маякоўскага па паўночнай мяжы сквера да перасячэння з вул. Лебедзеўскай да кропкі 17;

на захадзе і поўдні – лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 17 вакол сквера ўздоўж праезнай часткі вул. Лебедзеўскай да вул. Рабочай да кропкі 18; далей на паўднёвы ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Рабочай да вул. Язэпа Драздовіча да кропкі 11.

15. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння і санітарных рубак);

пракладка інжынерных сетак у грунце без аднаўлення добраўпарадкавання;

пракладка транспартных камунікацый.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла»
ў скверы па вул. Язэпа Драздовіча
ў г. Маладзечна Маладзечанскага раёна
Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.