Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 13.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лютага 2021 г. № 14

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік ахвярам гітлераўскага генацыду» па вул. Заслаўскай у г. Мінску

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік ахвярам гітлераўскага генацыду» па вул. Заслаўскай у г. Мінску (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
22.02.2021 № 14

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік ахвярам гітлераўскага генацыду» па вул. Заслаўскай у г. Мінску

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік ахвярам гітлераўскага генацыду» па вул. Заслаўскай у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Помнік ахвярам гітлераўскага генацыду» па вул. Заслаўскай у г. Мінску з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Д000035 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе праектна-даследчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «МІНСКГРАДА».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах адхону ямы, на ніжнім узроўні якой устаноўлены абеліск, на схіле – скульптурная кампазіцыя «Апошні шлях».

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,14 га.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы пляцоўкі перад лесвіцай ад кропкі 3 з каардынатамі 53°54'36.4936''N, 27°32'33.8216''Е да кропкі 4 з каардынатамі 53°54'36.3945''N, 27°32'34.2588''Е; далей на поўнач па паўночна-заходняй мяжы пляцоўкі перад лесвіцай да кропкі 5 з каардынатамі 53°54'36.4590''N, 27°32'34.3144''Е; далей на ўсход па паўночна-ўсходняй мяжы пляцоўкі перад лесвіцай да кропкі 6 з каардынатамі 53°54'36.3925''N, 27°32'34.6972''Е; далей на поўдзень па паўднёва-ўсходняй мяжы пляцоўкі перад лесвіцай да кропкі 7 з каардынатамі 53°54'36.2636''N, 27°32'34.5859''Е; далей на ўсход па паўночна-ўсходняй мяжы пляцоўкі перад лесвіцай да кропкі 8 з каардынатамі 53°54'36.1976''N, 27°32'34.8590''Е; далей па лініі, якая ідзе па паўночна-ўсходнім, усходнім, паўднёва-ўсходнім баках бетоннага латка ўздоўж адхона ямы да кропкі 9 з каардынатамі 53°54'34.7812''N, 27°32'33.2514''Е;

на поўдні, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёвым, паўднёва-заходнім баках бетоннай сценкі ўздоўж адхона ямы ад кропкі 9 да бетоннай падпорнай сценкі да кропкі 10 з каардынатамі 53°54'35.7630''N, 27°32'30.7980''Е;

на захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім боку бетоннай падпорнай сценкі па лініі ў створы з ёй ад кропкі 10 праз кропку 11 з каардынатамі 53°54'35.8907''N, 27°32'31.1833''Е да кропкі 1 з каардынатамі 53°54'36.4316''N, 27°32'33.2180''Е; далей уздоўж адхона ямы да кропкі 2 з каардынатамі 53°54'36.4612''N, 27°32'33.8212''Е; далей па паўночна-заходняй мяжы пляцоўкі перад лесвіцай да кропкі 3.

9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена з мэтай захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе элементаў і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Ахоўная зона ўключае тэрыторыю вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці, дзе ўстаноўлены памятны знак і высаджаны дрэвы алеі «Праведнікаў свету».

Плошча ахоўнай зоны складае 0,47 га.

11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на ўсход па чырвонай лініі няцотнага боку вул. Заслаўскай ад кропкі перасячэння з пешаходнай дарожкай ад кропкі 12 з каардынатамі 53°54'37.1053''N, 27°32'34.4872''Е да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Мельнікайтэ да кропкі 13 з каардынатамі 53°54'36.8722''N, 27°32'35.9639''Е;

на ўсходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўдзень уздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Мельнікайтэ ад кропкі 13 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночным фасадам будынка па вул. Заслаўскай, 11/2 да кропкі 14 з каардынатамі 53°54'34.4504''N, 27°32'34.8364''Е;

на поўдні, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на захад у створы з паўночным фасадам будынка па вул. Заслаўскай, 11/2 ад кропкі 14; далей уздоўж паўночнага, паўночна-заходняга фасада будынка па вул. Заслаўскай, 11/2; далей на паўночны-ўсход па лініі, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Заслаўскай, 11/2 да кропкі перасячэння з пешаходнай дарожкай да кропкі 15 з каардынатамі 53°54'36.5079''N, 27°32'30.6432''Е;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 15 уздоўж паўночнага боку пешаходнай дарожкі да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Заслаўскай да кропкі 12.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, якія не адносяцца або тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

выкананне земляных работ без забеспячэння патрабаванняў артыкулаў 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пракладка інжынерных камунікацый (акрамя рэканструкцыі (рамонта) існуючых);

устаноўка рэкламных канструкцый;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных рубак), у тым ліку дрэў, якія ўваходзяць у склад алеі «Праведнікаў свету», без іх наступнага аднаўлення.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Помнік ахвярам
гітлераўскага генацыду»
па вул. Заслаўскай у г. Мінску

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.