![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 лютага 2021 г. № 13
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Рыленкі» ў в. Рыленкі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Рыленкі» ў в. Рыленкі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Рыленкі» ў в. Рыленкі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Рыленкі» ў в. Рыленкі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Мемарыяльны комплекс «Рыленкі» ў в. Рыленкі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000473 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказу ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Дуброўна-Камунальнік».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена непасрэдна на тэрыторыі, дзе размешчаны элементы гісторыка-культурнай каштоўнасці: вароты, чатыры стэлы, тэрыторыя брацкіх могілак, а таксама памятны знак 269-му медыка-санітарнаму батальёну і пешаходныя сувязі да гэтых элементаў.
Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання на падставе натурных даследаванняў з улікам сучаснай планіровачнай сітуацыі.
Плошча ахоўнай зоны складае 1,52 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 54.684598, 30.814531 на ўсход уздоўж паўночнага боку варот да кропкі 4 каардынатамі 54.684623, 30.814998;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 4 уздоўж падэшвы адхону дарогі да брацкіх могілак праз кропку 5 з каардынатамі 54.684368, 30.814966 да кропкі 6 з каардынатамі 54.680399, 30.815851; далей на ўсход вакол брацкіх могілак да кропкі 7 з каардынатамі 54.680417, 30.816065 і на поўдзень да кропкі 8 з каардынатамі 54.679679, 30.816312;
на поўдні – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 8 уздоўж брацкіх могілак да кропкі 9 з каардынатамі 54.679608, 30.815336;
на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 9 уздоўж брацкіх могілак да кропкі 10 з каардынатамі 54.680268, 30.815180; далей на захад вакол памятнага знака 269-му медыка-санітарнаму батальёну праз кропку 11 з каардынатамі 54.680253, 30.814944 і кропку 12 з каардынатамі 54.680306, 30.814944 і далей на ўсход вакол брацкіх могілак да кропкі 13 з каардынатамі 54.680365, 30.815459; далей на поўнач уздоўж падэшвы адхону дарогі да варот да кропкі 14 з каардынатамі 54.684223, 30.814719; далей вакол тэрыторыі капліцы праз кропку 15 з каардынатамі 54.684229, 30.814799, кропку 16 з каардынатамі 54.684402, 30.814778, кропку 17 з каардынатамі 54.684399, 30.814542; і далей на поўнач да кропкі 1.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, тэматычна не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння, а таксама без уліку пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;
размяшчэнне малых архітэктурных формаў, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама якія пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пракладка інжынерных камунікацый, акрамя неабходных для вонкавага асвятлення гісторыка-культурнай каштоўнасці;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленным парадку, а таксама без уліку Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
пахаванні, не звязаныя з ахвярамі баявых дзеянняў перыяду 1941–1944 гадоў;
высечка старых дрэў (узрост болей 80 гадоў), акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
10. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі з усходу і захаду ад ахоўнай зоны і складаецца з двух участкаў.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 7,33 га.
12. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 1 з каардынатамі 54.684598, 30.814531 паралельна праезнай часткі аўтамабільнай дарогі М1 «Масква-Брэст» да кропкі 18 з каардынатамі 54.684542, 30.813528;
на захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 18 паралельна на адлегласці 70 м ад дарогі да брацкіх могілак да кропкі 19 з каардынатамі 54.679568, 30.814574;
на поўдні – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 19 да заходняга боку брацкіх могілак да кропкі 9 з каардынатамі 54.679608, 30.815336;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 9 па заходняй мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17 да кропкі 1.
13. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 4 з каардынатамі 54.684623, 30.814998 паралельна праезнай часткі аўтамабільнай дарогі М1 «Масква-Брэст» да кропкі 21 з каардынатамі 54.684722, 30.816039;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 21 паралельна на адлегласці 70 м ад дарогі да брацкіх могілак да кропкі 20 з каардынатамі 54.679744, 30.816934;
на поўдні – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 20 да ўсходняга боку брацкіх могілак да кропкі 8 з каардынатамі 54.679679, 30.816312;
на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 8 па ўсходняй мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 7, 6, 5 да кропкі 4.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючай забудовы (капліцы) з павелічэннем аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, а таксама выкарыстанне нехарактэрных (нетрадыцыйных) будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў;
змяненне характару ландшафту і рэльефу;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці і без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
высечка старых дрэў (узрост болей 80 гадоў), акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак;
пракладка падземных інжынерных сетак без аднаўлення добраўпарадкавання.
|
да праекта зон аховы |
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці