Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 25.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 снежня 2019 г. № 100

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Асавец Мазырскага раёна Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Асавец Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
31.12.2019 № 100

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Асавец Мазырскага раёна Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Асавец Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Брацкая магіла (1944 г.) у аграгарадку Асавец Мазырскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000516 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2019 г. № 17 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях» унесена змяненне ў месца знаходжання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Асавецкага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межы ахоўнай зоны і рэжымы яе ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Асавец Мазырскага раёна Гомельскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўяўляе сабой прамавугольнік у межах агароджы брацкай магілы. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена скульптура воіна. На пастаменце помніка размешчаны прозвішчы загінуўшых байцоў Чырвонай Арміі.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,015 га.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўночнаму боку агароджы брацкай магілы ад кропкі з каардынатамі 52.049100°, 28.696539° да кропкі з каардынатамі 52.049133°, 28.696679°;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходняму боку агароджы брацкай магілы ад кропкі з каардынатамі 52.049133°, 28.696679° да кропкі з каардынатамі 52.049027°, 28.696700°;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвай агароджы брацкай магілы ад кропкі з каардынатамі 52.049027°, 28.696700° да кропкі з каардынатамі 52.049021°, 28.696507°;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па заходняму боку агароджы брацкай магілы ад кропкі з каардынатамі 52.049021°, 28.696507° да кропкі з каардынатамі 52.049100°, 28.696539°.

9. Пры ажыцяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,045 га.

11. Межамі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.049080°, 28.696352° да кропкі з каардынатамі 52.049179°, 28.696690°;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.049179°, 28.696690° да кропкі з каардынатамі 52.049008°, 28.696817°;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.049008°, 28.696817° да кропкі з каардынатамі 52.048994°, 28.696378°;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.048994°, 28.696378° да кропкі з каардынатамі 52.049080°, 28.696352°.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

устаноўка рэкламных канструкцый;

пракладка інжынерных камунікацый;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане, і санітарных рубак);

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.