![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 снежня 2019 г. № 98
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Слабада Мазырскага раёна Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Слабада Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Слабада Мазырскага раёна Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Слабада Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Брацкая магіла (1943–1944 гг.) у аграгарадку Слабада Мазырскага раёна Гомельскай вобласці з'яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000530 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2019 г. № 17 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях» унесена змяненне ў месца знаходжання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Слабацкога сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межы ахоўнай зоны і зоны аховы ландшафту і рэжымы ўтрымання і выкарыстання гэтых зон.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Слабада Мазырскага раёна Гомельскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўяўляе сабой прамавугольнік у межах агароджы брацкай магілы. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена скульптура воіна. На пастаменце помніка размешчаны прозвішчы загінуўшых байцоў Чырвонай Арміі.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,01 га.
8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўночнаму баку агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходняму баку агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёваму баку агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па заходняму баку агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Пры ажыцяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання. Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах тэрыторыі могілак і ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 1,13 га.
11. Межамі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняму баку агароджы могілак ад кропкі з каардынатамі 52.046691°, 29.001181° да кропкі з каардынатамі 52.046588°, 29.002645°;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняму баку агароджы могілак ад кропкі з каардынатамі 52.046588°, 29.002645° да кропкі з каардынатамі 52.045469°, 29.002388°;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняму баку агароджы могілак ад кропкі з каардынатамі 52.045469°, 29.002388° да кропкі з каардынатамі 52.045594°, 29.001133°;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па заходняму баку агароджы могілак ад кропкі з каардынатамі 52.045594°, 29.001133° да кропкі з каардынатамі 52.046691°, 29.001181°.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
устаноўка рэкламных канструкцый;
пракладка інжынерных камунікацый;
пахаванні, не звязаныя з ахвярамі ўдзельнікаў баявых дзеянняў перыяду 1941–1944 гадоў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане і санітарных рубак).
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
13. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У зону аховы ландшафту ўключана тэрыторыя сквера з усходняга і паўднёвага бакоў могілак.
Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 1,85 га.
14. Межамі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 52.046588°, 29.002645° да кропкі з каардынатамі 52.046445°, 29.004472°;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы сквера ад кропкі з каардынатамі 52.046445°, 29.004472° да кропкі з каардынатамі 52.045434°, 29.003976°, далей – умоўная лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 52.045241°, 29.002892°;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы сквера ад кропкі з каардынатамі 52.045241°, 29.002892° да кропкі з каардынатамі 52.045427°, 29.001138°;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 52.045427°, 29.001138° да кропкі з каардынатамі 52.045594°, 29.001133°, далей на паўночным усходзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй і паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі з каардынатамі 52.046588°, 29.002645°.
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане і санітарных рубак).