![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 верасня 2019 г. № 61
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія могілкі» па вул. Рыжкова ў г. Мазыры Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія могілкі» па вул. Рыжкова ў г. Мазыры Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія могілкі» па вул. Рыжкова ў г. Мазыры Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія могілкі» па вул. Рыжкова ў г. Мазыры Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Брацкія могілкі (1943–1944 гады) па вул. Рыжкова ў г. Мазыры Гомельскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000514 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія могілкі» дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах гранітнай падпорнай сценкі, якая пазначае брацкія могілкі.
Агульная плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,05 га.
7. Мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па паўночнай падпорнай сценцы брацкіх могілак ад кропкі з каардынатамі 52.039605, 29.237763 да кропкі з каардынатамі 52.039594, 29.238067;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй падпорнай сценцы брацкіх могілак ад кропкі з каардынатамі 52.039594, 29.238067 да кропкі з каардынатамі 52.039238, 29.238066;
на поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёвай падпорнай сценцы брацкіх могілак ад кропкі з каардынатамі 52.039238, 29.238066 да кропкі з каардынатамі 52.039068, 29.237756;
на захадзе – лінія, якая ідзе па заходняй падпорнай сценцы брацкіх могілак ад кропкі з каардынатамі 52.039068, 29.237756 да кропкі з каардынатамі 52.039605, 29.237763.
8. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія могілкі» павінны выконвацца патрабаванні:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена, зыходзячы з умоў захавання мемарыяла «Курган Славы» ў г. Мазыры, у складзе якога знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць, і стварэння спрыяльных умоў для яе найлепшага ўспрымання. Ахоўная зона ўстаноўлена на тэрыторыі мемарыяла «Курган Славы» ў г. Мазыры.
Агульная плошча ахоўнай зоны складае 1,0 га.
10. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па паўночнай мяжы мемарыяла ад кропкі з каардынатамі 52.040916, 29.237804 да кропкі з каардынатамі 52.040917, 29.238155;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы мемарыяла ад кропкі з каардынатамі 52.040917, 29.238155 да кропкі з каардынатамі 52.039689, 29.238153; далей на поўначы – лінія, якая ідзе па паўночнай мяжы мемарыяла да кропкі з каардынатамі 52.039682, 29.238270; далей на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы мемарыяла да кропкі з каардынатамі 52.038995, 29.238285; далей на поўначы – лінія, якая ідзе па паўночнай мяжы мемарыяла да кропкі з каардынатамі 52.038992, 29.238385; далей на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы мемарыяла да кропкі з каардынатамі 52.038559, 29.238428;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі паўночна-заходняга боку вуліцы Рыжкова ад кропкі з каардынатамі 52.038559, 29.238428 да кропкі з каардынатамі 52.038416, 29.237099;
на захадзе – лінія, якая ідзе па заходняй мяжы мемарыяла ад кропкі з каардынатамі 52.038416, 29.237099 да кропкі з каардынатамі 52.038580, 29.237137; далей на поўначы – лінія, якая ідзе па паўночнай мяжы мемарыяла да кропкі з каардынатамі 52.038593, 29.237558; далей на захадзе – лінія, якая ідзе па заходняй мяжы мемарыяла да кропкі з каардынатамі 52.038988, 29.237574; далей на поўначы – лінія, якая ідзе па паўночнай мяжы мемарыяла да кропкі з каардынатамі 52.038991, 29.237695; далей на захадзе – лінія, якая ідзе па заходняй мяжы мемарыяла да кропкі з каардынатамі 52.039685, 29.237697; далей на поўначы – лінія, якая ідзе па паўночнай мяжы мемарыяла да кропкі з каардынатамі 52.039681, 29.237814; далей на захадзе – лінія, якая ідзе па заходняй мяжы мемарыяла да кропкі з каардынатамі 52.040916, 29.237804.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
усталяванне рэкламных канструкцый;
дзейнасць, якая пагражае захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 2,98 га.
13. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.038983, 29.237428 да кропкі з каардынатамі 52.039581, 29.237412; далей на захадзе, паўднёвым захадзе, поўначы, паўночным усходзе, усходзе – лінія, якая ідзе па гарызанталі з адзнакай 195,0 м да кропкі з каардынатамі 52.040443, 29.239603;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па беражку адхону ад кропкі з каардынатамі 52.040443, 29.239603 да кропкі з каардынатамі 52.039693, 29.241392;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі паўночна-заходняга боку вуліцы Рыжкова ад кропкі з каардынатамі 52.039693, 29.241392 да кропкі з каардынатамі 52.038559, 29.238428;
на захадзе, поўдні, усходзе, поўдні – ўсходняя, паўночная, заходняя, паўночная межы ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 52.038559, 29.238428 да кропкі з каардынатамі 52.038580, 29.237137;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.038580, 29.237137 да кропкі з каардынатамі 52.03883, 29.237428.
14. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
дзейнасць, якая пагражае захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).