![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 кастрычніка 2007 г. № 527
Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны
У мэтах стварэння ўмоў належнага захавання, аднаўлення, утрымання і выкарыстання асобных відаў гісторыка-культурных каштоўнасцей і зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей пастанаўляю:
1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб парадку ажыццяўлення адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, выплаты кампенсацый за шкоду, што прычыняецца гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
2. Унесці ў Палажэнне аб фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2004 г. № 601 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 195, 1/6077), наступныя змяненні і дапаўненне:
2.1. у пункце 1 слова «гістарычнай» замяніць словам «гісторыка-культурнай»;
2.2. пункт 2 пасля абзаца другога дапоўніць абзацамі наступнага зместу:
«адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурныя каштоўнасці або зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
кампенсацый за шкоду, прычыненую гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;»;
абзацы трэці і чацвёрты лічыць адпаведна абзацамі пятым і шостым;
2.3. абзац восьмы пункта 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«мэты, накіраваныя на ахову гісторыка-культурнай спадчыны.»;
2.4. пункты 7 і 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«7. Экспертна-мастацкія камісіі (саветы) па відах мастацтва, створаныя пры Міністэрстве культуры, і Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры прадстаўляюць згодна з іх кампетэнцыяй у савет фонду экспертныя заключэнні па творчых праектах і абгрунтаваных прапановах па ахове гісторыка-культурнай спадчыны для прыняцця рашэнняў аб выдзяленні сродкаў на іх рэалізацыю.
8. Усе творчыя праекты і абгрунтаваныя прапановы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны разглядаюцца саветам фонду на конкурснай аснове. Падтрымка творчых праектаў і абгрунтаваных прапаноў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца ў выглядзе поўнага або частковага фінансавання.»;
2.5. у пункце 10 словы «трэцім і чацвёртым» замяніць словамі «трэцім-шостым».
3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
А.Лукашэнка |
|
Указ Прэзідэнта 18.10.2007 № 527 |
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку ажыццяўлення адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, выплаты кампенсацый за шкоду, што прычыняецца гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
1. Дадзеным Палажэннем устанаўліваецца парадак ажыццяўлення юрыдычнымі і (або) фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – адлічэнні), і выплаты кампенсацый за шкоду, прычыненую гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, і за абмежаванне ў сувязі з гэтым доступу грамадзян да гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – кампенсацыя).
2. Адлічэнні ажыццяўляюцца ад прыбытку, атрыманага юрыдычнымі і (або) фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ад дзейнасці, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зоны аховы).
Выплата кампенсацый ажыццяўляецца ад прыбытку, атрыманага юрыдычнымі і (або) фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ад дзейнасці, якая прычыніла шкоду гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы.
3. Пад прыбыткам, указаным у пункце 2 дадзенага Палажэння, маецца на ўвазе даход, які застаецца ў распараджэнні юрыдычных і (або) фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
4. Юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць згодна з пунктамі 7 і 8 дадзенага Палажэння, робяць адлічэнні і выплачваюць кампенсацыі ў фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва (далей – фонд).
Адлічэнні і кампенсацыі ўносяцца на спецыяльны пазабюджэтны рахунак Міністэрства культуры.
5. Памеры адлічэнняў складаюць для юрыдычных і фізічных асоб Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, 5 працэнтаў, для замежных юрыдычных і фізічных асоб - 25 працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў выніку дзейнасці, якая аказала непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы, і ўносяцца не пазней 10 лютага года, які наступае за справаздачным годам.
6. Памеры кампенсацый для юрыдычных і (або) фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, за шкоду, прычыненую гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы, складаюць да 5 працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў вынiку дзейнасцi, якая прычынiла шкоду гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы.
Выплата кампенсацый ажыццяўляецца штомесяц і вызначаецца ў кожным выпадку асобна ў адпаведнасці з пунктам 11 дадзенага Палажэння.
7. Юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, робяць адлічэнні ў фонд у выпадках, калі яны ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы, шляхам стварэння дадатковых транспартных нагрузак, прыўнясення функцый, не характэрных для гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці, стварэння дадатковых аб’ёмна-прасторавых збудаванняў, не ўласцівых і не характэрных для дадзенай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, выплачваюць у фонд кампенсацыі па прадпісанню Міністэрства культуры ў выпадках, калі яны:
не маюць магчымасці абмежаваць або поўнасцю спыніць рух транспартных сродкаў, самаходных сельскагаспадарчых, меліярацыйных і дарожна-будаўнічых машын на дарогах, прылеглых да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей або зон аховы, ці дзейнасць камунікацыйных ліній, якія ствараюць пагрозу захаванню гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей або зонам аховы;
не маюць магчымасці абмежаваць або поўнасцю спыніць гаспадарчую ці іншую дзейнасць, якая прыводзіць да забруджвання паветранага ці воднага басейна і стварае пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей або зонам аховы;
не маюць магчымасці прыпыніць або поўнасцю спыніць дзейнасць, абмежаваную ахоўным абавязацельствам;
дапускаюць неадпаведнае выкарыстанне гісторыка-культурных каштоўнасцей (не ў адпаведнасці з іх гісторыка-культурнай значнасцю).
9. Устанаўленне факта прычынення шкоды гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы ажыццяўляецца Міністэрствам культуры на падставе акта аб прычыненні шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці або зонам аховы, падрыхтаванага мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, на тэрыторыі якіх знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць.
10. Абавязак па выплаце кампенсацыі, яе памер і перыядычнасць выплаты ўстанаўліваюцца ў прадпісанні Міністэрства культуры адносна юрыдычных і (або) фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, у сувязі з прычыненнем імі шкоды гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы.
11. Разлік памеру шкоды, якая прычынена гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы, праводзіцца Міністэрствам культуры з улікам аб’ёму сродкаў, неабходных для прывядзення ў належны тэхнічны і эстэтычны стан гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) тэрыторыі ў межах зоны аховы.
Калі юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, не ажыццяўляюць прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з атрыманнем прыбытку, яны павінны штомесяц выплачваць фіксаваную суму кампенсацый, памер якой вызначаецца метадам разліку затрат, неабходных для ліквідацыі наступстваў шкоды, прычыненай гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы.
Затраты, звязаныя з правядзеннем разліку кампенсацый, павінны быць аплачаны юрыдычнымі і (або) фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія прычынілі шкоду гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы.
12. Калі юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, не згодны з устаноўленым фактам прычынення шкоды або вызначаным у адпаведнасці з пунктам 11 дадзенага Палажэння памерам кампенсацыі, абскарджанне рашэння Міністэрства культуры адносна неабходнасці выплаты кампенсацыі і яе памераў ажыццяўляецца ў судовым парадку.
13. Метадычнае, арганізацыйнае садзейнічанне і кантроль за своечасовасцю і паўнатой ажыццяўлення адлічэнняў і выплаты кампенсацый ускладаецца на Міністэрства культуры і адпаведныя структурныя падраздзяленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
14. Юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, штогод да 15 сакавіка пацвярджаюць ажыццяўленне адлічэнняў або выплаты кампенсацый шляхам прадстаўлення копій адпаведных плацёжных дакументаў у Міністэрства культуры праз мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.
15. За несвоечасовае ажыццяўленне адлічэнняў і выплаты кампенсацый у фонд з адказных за дапушчаныя парушэнні асоб спаганяецца пеня ў памеры 0,01 працэнта ад сумы адлічэння і кампенсацыі за кожны дзень пратэрміноўкі плацяжу.
16. У выпадку адмовы юрыдычных і (або) фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, ад выплаты адлічэнняў і кампенсацый, іх спагнанне ажыццяўляецца ў судовым парадку на падставе звароту Міністэрства культуры або па яго просьбе мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, на тэрыторыі якога знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць або зоны аховы.