![]() | Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
20 сакавіка 2019 г. № 123
Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. № 190-З «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г. Мінска:
1.1. праектуемаму праезду № 3 у раёне вуліцы Зацень – «вуліца Ба́нцараўская» («улица Ба́нцеровская»);
1.2. праектуемай вуліцы № 3 на тэрыторыі аб’екта «Экспериментальный многофункциональный комплекс «Минск-Мир» – імя выдатнага фізіка, вынаходніка ў галіне электратэхнікі і радыётэхнікі Міколы Тэслы і надалей называць яе «вуліца Ніко́лы Тэ́слы» («улица Нико́лы Те́слы»);