![]() | Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
29 мая 2018 г. № 49
Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г. Мінска:
1.1. праектуемай вуліцы № 5 у межах праспекта Партызанскага, вуліцы Куляшова, вуліцы Шышкіна – імя пагранічніка, Героя Савецкага Саюза Яўгена Міркоўскага і надалей называць яе «вуліца Яўге'на Мірко'ўскага» («улица Евге'ния Мирко'вского»);