![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 ліпеня 2022 г. № 66
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці» ў аграгарадку Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці» ў аграгарадку Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
ПРАЕКТ
зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці» ў аграгарадку Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці» ў аграгарадку Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці» ў аграгарадку Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000444.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе дзяржаўнай установы «Горацкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і зону аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці, іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона і зона аховы ландшафту.
Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае тэрыторыю музея савецка-польскай баявой садружнасці, брацкую магілу савецкіх воінаў і брацкую магілу польскіх воінаў.
8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і тэрыторыю з добраўпарадкаваннем, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Першай мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 54.412023° / 31.108452° на ўсход праз кропкі 2 з каардынатамі 54.411334° / 31.112157°, 3 з каардынатамі 54.410790° / 31.113 482, 4 з каардынатамі 54.411943° / 31.114 229 да кропкі 5 з каардынатамі 54.411990° / 31.115231°;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі з каардынатамі 54.411990° / 31.115231° папярэдняй лініі на паўднёвы захад да кропкі 6 з каардынатамі 54.410251° / 31.115893°;
на паўднёвым захадзе – ламаная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі з каардынатамі 54.410251° / 31.115893° на паўночны захад праз кропкі 7 з каардынатамі 54.409119° / 31.114439° і 8 з каардынатамі 54.409263° / 31.111641° да кропкі 1 з каардынатамі 54.412023° / 31.108452°.
Другой мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 54.407072° / 31.125007° на ўсход да кропкі 2 з каардынатамі 54.407057° / 31.125371°;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі з каардынатамі 54.407057° / 31.125371° папярэдняй лініі на поўдзень праз кропку 3 з каардынатамі 54.406934° / 31.125359°;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі з каардынатамі 54.406934° / 31.125359° на захад да кропкі 4 з каардынатамі 54.406944° / 31.124989°;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі з каардынатамі 54.406944° / 31.124989° да кропкі 1 з каардынатамі 54.407072° / 31.125007°.
Трэцяй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 54.411124° / 31.126623° на ўсход да кропкі 2 з каардынатамі 54.411087° / 31.127889°;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі з каардынатамі 54.411087° / 31.127889° папярэдняй лініі на поўдзень праз кропку 3 з каардынатамі 54.410924° / 31.127862°;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі з каардынатамі 54.410924° / 31.127862° на захад праз кропку 4 з каардынатамі 54.410962° / 31.126639°;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі з каардынатамі 54.410962° / 31.126639° да кропкі 1 з каардынатамі 54.411124° / 31.126623°.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675 і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона аховы ландшафту вызначана пры складанні плану ландшафтнага аналізу на аснове існуючай сістэмы азелянення. У зону аховы ландшафту ўключана паркавая тэрыторыя вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. Першай мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:
на поўначы – ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 54.412023° / 31.108452° на ўсход праз кропкі 2 з каардынатамі 54.411334° / 31.112157°, 4 з каардынатамі 54.411943° / 31.114 229 да кропкі 5 з каардынатамі 54.411990° / 31.115231°;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі з каардынатамі 54.411990° / 31.115231° папярэдняй лініі на паўднёвы захад да кропкі 6 з каардынатамі 54.410251° / 31.115893°;
на паўднёвым захадзе – ламаная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі з каардынатамі 54.410251° / 31.115893° на паўночны захад праз кропкі 7 з каардынатамі 54.409119° / 31.114439° і 8 з каардынатамі 54.409263° / 31.111641° да кропкі 1 з каардынатамі 54.412023° / 31.108452°.
Другая зона аховы ландшафту супадае з адпаведнымі межамі гісторыка-культурнай каштоўнасці у адпаведнасці з часткай другой пункта 9 дадзенай пастановы.
Трэцяй мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 з каардынатамі 54.411252° / 31.126607° на ўсход да кропкі 6 з каардынатамі 54.411233° / 31.128152°;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі з каардынатамі 54.411233° / 31.128152° папярэдняй лініі на поўдзень праз кропку 7 з каардынатамі 54.410809° / 31.128163°;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі з каардынатамі 54.410809° / 31.128163° на захад праз кропку 8 з каардынатамі 54.410818° / 31.126559°;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі з каардынатамі 54.410818° / 31.126559° да кропкі 5 з каардынатамі 54.411252° / 31.126607.
13. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
пракладка транспартных камунікацый;
усталяванне рэкламных канструкцый;
змена характару ландшафту;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў.