Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 16.07.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 кастрычніка 2021 г. № 67

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
20.10.2021 № 67

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000486 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2019 г. № 17 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях» удакладнена месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасці.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «Рэстабіліс» па заказе Дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Круглянскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах агароджы брацкай магілы.

8. Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў адпаведнасці з дадаткам.

9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

10. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці зыходзячы з неабходнасці захавання зялёнай зоны гістарычнай тэрыторыі, якая мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

11. Мяжа зоны аховы ландшафту ўстаноўлена ў адпаведнасці з дадаткам.

12. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

устаноўка рэкламных канструкцый;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка дрэў, за выключэннем аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак;

дапускаць галінам раслін пагаршаць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці (неабходна своечасова праводзіць абрэзку).

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла»
на вул. Цэнтральнай
у аграгарадку Комсенічы
Круглянскага раёна
Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.