![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 верасня 2019 г. № 50
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г. Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г. Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г. Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г. Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Брацкая магіла ў г. Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Д000348 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Бярозаўскага гарадскога выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
7. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
8. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах бартавога каменя, які пралягае па перыметры брацкай магілы.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,007 га.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім баку тратуара няцотнага боку вул. Карзюка ад кропкі з каардынатамі 53.718146, 25.500952 да кропкі з каардынатамі 53.718127, 25.501215;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені, ад кропкі з каардынатамі 53.718127, 25.501215 да кропкі з каардынатамі 53.718090, 25.501196;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені, па паўднёва-заходняй падпорнай сцяне мемарыяла, па бартавым камені ад кропкі з каардынатамі 53.718090, 25.501196 да кропкі з каардынатамі 53.718123, 25.500928;
на захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені, ад кропкі з каардынатамі 53.718123, 25.500928 да кропкі з каардынатамі 53.718146, 25.500952.
10. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,007 га.
12. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Карзюка ад кропкі з каардынатамі 53.718146, 25.500952 да кропкі з каардынатамі 53.718131, 25.501472;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з бартавым каменем паўднёва-ўсходняга боку паркавай дарожкі ад кропкі з каардынатамі 53.718131, 25.501472 да кропкі з каардынатамі 53.718052, 25.501292;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга боку паркавай дарожкі ад кропкі з каардынатамі 53.718052, 25.501292 да кропкі з каардынатамі 53.718087, 25.500818;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-заходняга боку паркавай дарожкі ад кропкі з каардынатамі 53.718087, 25.500818 да кропкі з каардынатамі 53.718187, 25.500890.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя правядзення работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і пракладцы падземных інжынерных камунікацый;
усталяванне рэкламных канструкцый.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
14. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на падставе гістарычнай сістэмы азелянення. У зону аховы ландшафту ўключана частка паркавай тэрыторыі вакол ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча складае 0,091 га.
15. Межамі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга боку тратуара няцотнага боку вул. Карзюка ад кропкі з каардынатамі 53.718155, 25.500689 да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе – паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга боку тратуара няцотнага боку вул. Карзюка; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга боку тратуара няцотнага боку вул. Карзюка да кропкі з каардынатамі 53.718101, 25.501494;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з бартавым каменем паўднёва-ўсходняга боку дарожкі ад кропкі з каардынатамі 53.718101, 25.501494 да кропкі з каардынатамі 53.717827, 25,501204; далей лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-заходняга боку паркавай дарожкі да кропкі з каардынатамі 53,717860, 25,500844;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-ўсходняга боку дарожкі да пешаходнага пераходу праз вул. Карзюка ад кропкі з каардынатамі 53.717860, 25.500844 да кропкі з каардынатамі 53.718155, 25,500689.
16. У зоне аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці знаходзіцца дысгарманічны нестацыянарны гандлёвы аб’ект, які рэкамендуецца вынесці з тэрыторыі зоны аховы ландшафту.
17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя правядзення работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і пракладцы падземных інжынерных камунікацый;
змена характару ландшафту.