Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 17.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 студзеня 2023 г. № 17

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай» ва ўрочышчы Гай у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай» ва ўрочышчы Гай у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
27.01.2023 № 17

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай» ва ўрочышчы Гай у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай» ва ўрочышчы Гай у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай» ва ўрочышчы Гай у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000050.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўнітарнага камунальнага рамонтна-будаўнічага прадпрыемства «Баранавічырамбуд».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), іх межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах мемарыяльнага комплексу і ўключае наступныя мемарыяльныя элементы: арка, «Парог жыцця і смерці», «Тры валуны», месца пахавання з мемарыяльнай плітой і «Сцяна расстрэлу».

7. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з патрабаванняў неабходнасці фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.

8. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны ўсход праз кропку 2, далей на паўднёвы ўсход да кропкі 3;

на ўсходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на ўсход праз кропку 4, далей на паўднёвы ўсход да кропкі 5;

на поўдні – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўднёвы захад праз кропку 6 на паўночны захад да кропкі 7;

на захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўночны ўсход праз кропку 8 на паўночны захад да кропкі 1.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

добраўпарадкаванне, якое прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

будаўніцтва камунікацый;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай стварэння спрыяльных умоў для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – прамая лінія паралельная чыгунцы, якая ідзе ад кропкі 9 да кропкі 10 на адлегласці 60 м ад паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны;

на паўночным усходзе – прамая лінія перпендыкулярная чыгунцы, якая ідзе да кропкі 10 на паўднёвы-ўсход да кропкі 11 на адлегласці 100 м ад паўночна-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад па паўночна-заходняму баку нізу адкосу чыгункі ад кропкі 11 да кропкі 12;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняму баку вул. Каўпеніцкай ад кропкі 12 на ўсход праз кропку 13 і далей на паўднёвы ўсход да кропкі 9.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных камунікацый;

памяншэнне плошчы зялёных насаджэнняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых інфармацыйных указальнікаў, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай»
ва ўрочышчы Гай у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.