![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 снежня 2022 г. № 121
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў в. Жорнаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў в. Жорнаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 14.12.2022 № 121 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў в. Жорнаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў в. Жорнаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкія магілы» ў в. Жорнаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000054.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Лейбінскім Феліксам Пятровічам па заказе дзяржаўнай установы «Бярэзінскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе ўліковых матэрыялаў устаноўлена ў межах двух участкаў, якія размешчаны на тэрыторыі вясковых могілак.
Першы ўчастак уяўляе сабой пакрытую тратуарнай пліткай пляцоўку памерамі 6 х 17 м, на якой усталявана кампазіцыя з гранітнай стэлы вышынёй 1,55 м на ступеністым пастаменце вышынёй 0,75 м і васьмі нахільна ўсталяваных гранітных пліт з імёнамі пахаваных.
Другі ўчастак размешчаны на адлегласці 9 м ад першай пляцоўкі на паўночна-заходнім накірунку і ўяўляе сабой пакрытую тратуарнай пліткай пляцоўку памерамі 3 х 7 м, на якой усталявана кампазіцыя з гранітнай стэлы чорнага колеру вышынёй 1,3 м на подыуме вышынёй 0,45 м і чатырох гладкіх гранітных пліт без надпісаў, што сімвалізуе пахаванне невядомых воінаў.
Участкі аб’яднаны паміж сабой дарожкамі з тратуарнай пліткі.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і тэрыторыю, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–9–10–1 у адпаведнасці з дадаткам.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
пахаванні, не звязаныя з ахвярамі ўдзельнікаў баявых дзеянняў перыяду 1941–1944 гадоў;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці