Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 20.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 ліпеня 2022 г. № 65

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Чэрні Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Чэрні Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

26.07.2022 № 65

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Чэрні Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Чэрні Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў аграгарадку Чэрні Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000125.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Брэсцкага раёна.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону і зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці, іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона і зона аховы ландшафту.

Межы ахоўнай зоны і зоны аховы ландшафту дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах агароджы брацкай магілы.

8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) вылучана з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і замацавання гісторыка-культурнай каштоўнасці ў прыватнай забудове аграгарадка Чэрні, якая гістарычна склалася, і стварэння неабходных умоў для захавання і ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія па паўднёва-ўсходняй частцы агароджы царквы святога Іаана Багаслова, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 52°9'2.76'' / 23°45'27.81'' на паўночны ўсход уздоўж агароджы да кропкі 2 з каардынатамі 52°9'3.19'' / 23°45'28.50'';

на паўночным усходзе – лінія па паўднёва-заходняй частцы агароджы царквы Св. Іаана Багаслова, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы ўсход уздоўж агароджы да кропкі 3 з каардынатамі 52°9'3.01'' / 23°45'29.13'';

на паўднёвым усходзе – лінія па паўднёва-ўсходняй частцы агароджы брацкай магілы, якая ідзе ад кропкі 3 на паўднёвы захад уздоўж агароджы да кропкі 4 з каардынатамі 52°9'2.54'' / 23°45'28.39'';

на паўднёвым захадзе – лінія па паўднёва-заходняй частцы агароджы брацкай магілы, якая ідзе ад кропкі 4 на паўночны захад уздоўж агароджы да кропкі 1.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. У зону аховы ландшафту ўключана частка тэрыторыі землеўладання царквы святога Іаана Багаслова ў аграгарадку Чэрні. Зона вызначана зыходзячы з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў ландшафце, які гістарычна склаўся, і стварэння спрыяльных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, паралельная паўднёва-ўсходняй частцы агароджы царквы святога Іаана Багаслова, і знаходзіцца на адлегласці 15 м ад яе, якая ідзе ад кропкі 5 з каардынатамі 52°9'2.98'' / 23°45'27.38'' на паўночны ўсход уздоўж агароджы да кропкі 6 з каардынатамі 52°9'3.66'' / 23°45'28.40'';

на паўночным усходзе – лінія, паралельная паўднёва-заходняй частцы агароджы царквы святога Іаана Багаслова, і знаходзіцца на адлегласці 15 м ад яе, якая ідзе ад кропкі 6 на паўднёвы ўсход уздоўж агароджы да кропкі 7 з каардынатамі 52°9'3.29'' / 23°45'29.63'';

на паўднёвым усходзе – лінія ў створы агароджы брацкай магілы даўжынёю 15 м, якая ідзе ад кропкі 7 на паўднёвы захад уздоўж агароджы да кропкі 4;

на паўднёвым захадзе – лінія ў створы агароджы брацкай магілы даўжынёю 15 м, якая ідзе ад кропкі 4 на паўночны захад уздоўж агароджы да кропкі 5.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;

змяненне характару ландшафту.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла»
ў аграгарадку Чэрні Брэсцкага
раёна Брэсцкай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.