Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 17.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 жніўня 2024 г. № 123

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Шунеўка» каля дарогі Р-3 «Лагойск – Зэмбін – Глыбокае – мяжа Латвійскай Рэспублікі (Урбаны)», 0,9 км на паўночны захад ад вёскі Добрунь Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Шунеўка» каля дарогі Р-3 «Лагойск – Зэмбін – Глыбокае – мяжа Латвійскай Рэспублікі (Урбаны)», 0,9 км на паўночны захад ад вёскі Добрунь Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

28.08.2024 № 123

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Шунеўка» каля дарогі Р-3 «Лагойск – Зэмбін – Глыбокае – мяжа Латвійскай Рэспублікі (Урбаны)», 0,9 км на паўночны захад ад вёскі Добрунь Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Шунеўка» каля дарогі Р-3 «Лагойск – Зэмбін – Глыбокае – мяжа Латвійскай Рэспублікі (Урбаны)», 0,9 км на паўночны захад ад вёскі Добрунь Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Мемарыяльны комплекс «Шунеўка» каля дарогі Р-3 «Лагойск – Зэмбін – Глыбокае – мяжа Латвійскай Рэспублікі (Урбаны)», 0,9 км на паўночны захад ад вёскі Добрунь Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000438.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Докшыцкага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), іх межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах тэрыторыі, на якой размешчаны архітэктурна-планіровачныя элементы мемарыяльнага комплексу, яго элементы азелянення і добраўпарадкавання.

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана для забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе архітэктурна-мастацкай якасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж дарогі на паўднёвы ўсход да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы захад праз кропкі 3 і 4 да кропкі 5;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны захад праз кропкі 6–7–8–9 да кропкі 10;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўночны ўсход праз кропкі 11–12–13–14 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, навукова неабгрунтаванае змяненне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння, а таксама без уліку пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя ажыццяўлення нерэалізаваных задумак аўтараў мемарыяльнага комплексу і аднаўлення згубленых элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці (аб’ёмна-прасторавых элементаў, аб’ектаў манументальнага дойлідства, элементаў добраўпарадкавання, азелянення) на падставе гісторыка-бібліяграфічных матэрыялаў;

рэканструкцыя існуючага будынка для супрацоўнікаў музея вышынёй больш за адзін паверх (больш за 6 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху);

рэканструкцыя, добраўпарадкаванне існуючай паркоўкі без выкарыстання характэрных прыёмаў, гістарычных матэрыялаў, ужывання адзінага стылявога рашэння з асноўнымі элементамі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, тэматычна не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

навукова неабгрунтаваная змена ўмоў успрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку, а таксама без уліку патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;

размяшчэнне малых архітэктурных формаў, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама якія пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пракладка інжынерных камунікацый, акрамя неабходных для вонкавага асвятлення гісторыка-культурнай каштоўнасці, і інжынерных збудаванняў, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка старых дрэў (узрост болей 80 гадоў), акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў і вызначана з улікам забеспячэння найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.

11. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўднёвы ўсход да кропкі 16;

на паўднёвым ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на паўднёвы захад да кропкі 17;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на паўночны захад да кропкі 18;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўночны ўсход да кропкі 15.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных інжынерных камунікацый, якія не пагаршаюць умовы ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых канструкцый, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пасадка драўнінна-хмызняковай расліннасці, якая пагаршае ўмовы ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, за выключэннем аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў без папаўнення страчаных зялёных насаджэнняў;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны
комплекс «Шунеўка» каля дарогі Р-3 «Лагойск –
Зэмбін – Глыбокае – мяжа Латвійскай Рэспублікі
(Урбаны)», 0,9 км на паўночны захад ад вёскі
Добрунь Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.