![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 снежня 2023 г. № 209
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 26.12.2023 № 209 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў в. Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Д000324.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Царука».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зону рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў каардынатнай сістэме WGS84.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах агароджы брацкай магілы.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж агароджы брацкай магілы да кропкі 2;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж агароджы брацкай магілы да кропкі 3;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 уздоўж агароджы брацкай магілы да кропкі 4;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж агароджы брацкай магілы да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (реканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона ўстаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 9 паралельна агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 10;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 10 уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка з адрасам в. Сіняўская Слабада, 75 да кропкі 11;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж праезнай часткі галоўнай вуліцы вёскі да кропкі 5;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 ўздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка з адрасам в. Сіняўская Слабада, 1 да кропкі 6; далей – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвай агароджай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўздоўж паўднёвай, усходняй, паўночнай агароджаў гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 4, 3, 2 да кропкі 1; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка з адрасам в. Сіняўская Слабада, 1 да кропкі 9.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
узвядзенне помнікаў на тэрыторыі могілак вышэй за 3 м ад зямлі да верху збудаванняў;
змена ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, змена існуючага рэльефу;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
14. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі зямельнага ўчастка з адрасам в. Сіняўская Слабада, 1.
15. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка з адрасам в. Сіняўская Слабада, 1 да кропкі 9;
на усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 9 уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка з адрасам в. Сіняўская Слабада, 1 праз кропку 1 да кропкі 4;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 у створы з паўднёвай мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 6;
на захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 уздоўж заходняй, паўночна-заходняй межаў зямельнага ўчастка з адрасам в. Сіняўская Слабада, 1 праз кропку 7 да кропкі 8.
16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова будынка пры рэканструкцыі вышэй за 6 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці