Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 20.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 лістапада 2023 г. № 162

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» на пл. Леніна ў г. Гарадку Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» на пл. Леніна ў г. Гарадку Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2013 г. № 91 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности – «Воинское кладбище (1944 год) на пл. Ленина в г. Городок Витебской области».

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
10.11.2023 № 162

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» на пл. Леніна ў г. Гарадку Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» на пл. Леніна ў г. Гарадку Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Вайсковыя могілкі» на пл. Леніна ў г. Гарадку Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000314.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова» па заказе камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства Гарадоцкага раёна «Гарадоцкае прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зону рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

Геаграфічныя каардынаты паваротных кропак меж тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат WGS84.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ І ЯЕ АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючай агароджы вайсковых могілак, на тэрыторыі якой размешчаны асноўныя архітэктурныя элементы, элементы добраўпарадкавання.

7. Ахоўная зона вылучана з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і замацавання гісторыка-культурнай каштоўнасці ў забудове г. Гарадок, якая гістарычна склалася і стварэння неабходных умоў для захавання і ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на ўсход, па вонкавай плоскасці існуючай падпорнай сцяны вайсковых могілак, да кропкі 2;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень, па вонкавай плоскасці існуючай агароджы вайсковых могілак, да кропкі 3; лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўднёвы захад, па вонкавай плоскасці існуючай агароджы вайсковых могілак, да кропкі 4;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на захад, па вонкавай плоскасці існуючай агароджы вайсковых могілак, да кропкі 5;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны захад па вонкавай плоскасці існуючай агароджы вайсковых могілак да кропкі 6; лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на поўнач па вонкавай плоскасці існуючай агароджы вайсковых могілак, да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам;

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўсталявана з поўначы ад тэрыторыі вайсковых могілак, з боку параднага ўваходу, зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новай забудовы на прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці тэрыторыі, забеспячэння ўмоў найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на поўнач, паралельна вул. Ленінскай, да кропкі 7;

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на ўсход, паралельна існуючай падпорнай сцяне вайсковых могілак, на адлегласці 18,3 метраў ад яе, да кропкі 8;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на поўдзень, паралельна вул. Вароўскага, да кропкі 2;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на захад, па вонкавай плоскасці існуючай падпорнай сцяны вайсковых могілак, да кропкі 1.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя, акрамя інфармацыйных кіёскаў з інфармацыяй пра гісторыю мясцовасці і гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў і (або) надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 10,0 м ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў і матэрыялаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Вайсковыя могілкі»
на пл. Леніна ў г. Гарадку
Гарадоцкага раёна
Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.