![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 ліпеня 2023 г. № 103
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г.п. Юрацішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г.п. Юрацішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г.п. Юрацішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г.п. Юрацішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў г.п. Юрацішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Д000311.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Іўеўскі цэнтр па забеспячэнні дзейнасці выканаўчых камітэтаў першаснага ўзроўня і ўстаноў культуры».
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона).
Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў каардынатнай сістэме WGS84.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючай агароджы.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж агароджы да кропкі 2;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж агароджы да кропкі 3;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 уздоўж агароджы да кропкі 4;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж агароджы да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці пры ажыццяўленні будаўнічай дзейнасці павінны выконвацца патрабаванні:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва».
На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца пры правядзенні работ па добраўпарадкаванні і азеляненні пагаршэнне ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона ўстаноўлена на тэрыторыі вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая з’яўляецца зонай найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 паралельна праезнай частцы няцотнага боку вул. Савецкай да кропкі 6;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 паралельна праезнай частцы няцотнага боку вул. Кастрычніцкай да кропкі 7;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 паралельна паўднёва-заходняй мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 8;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 паралельна паўночна-заходняй мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 5.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных сетак пры ўмове аднаўлення добраўпарадкавання;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя;
змена характару ландшафту.