![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 ліпеня 2023 г. № 101
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла савецкіх воінаў», «Магіла ахвяр фашызму» і «Царква Аляксандра Неўскага» ў в. Блізная Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла савецкіх воінаў», «Магіла ахвяр фашызму» і «Царква Аляксандра Неўскага» ў в. Блізная Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла савецкіх воінаў», «Магіла ахвяр фашызму» і «Царква Аляксандра Неўскага» ў в. Блізная Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла савецкіх воінаў», «Магіла ахвяр фашызму» і «Царква Аляксандра Неўскага» ў в. Блізная Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла савецкіх воінаў» у в. Блізная Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000600.
«Магіла ахвяр фашызму» ў в. Блізная Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000599.
«Царква Аляксандра Неўскага» ў в. Блізная Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000598.
3. Праект зон аховы распрацаваны прыватным вытворчым унітарным прадпрыемствам «Творчая майстэрня «А-дом» па заказе Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла савецкіх воінаў», «Магіла ахвяр фашызму» і «Царква Аляксандра Неўскага» ў в. Блізная Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), зоны аховы і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей і ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона).
Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла савецкіх воінаў» і «Магіла ахвяр фашызму» вызначана ў межах пахаванняў.
Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Аляксандра Неўскага» на выснове комплексных навуковых даследаванняў вызначана ў межах існуючай агароджы царквы.
8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх воінаў» з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 да кропкі 2;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 да кропкі 3;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 да кропкі 4;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 да кропкі 1.
Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 да кропкі 6;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 да кропкі 7;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 да кропкі 8;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 да кропкі 5.
Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Аляксандра Неўскага» з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 да кропкі 10;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 да кропкі 11;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 да кропкі 12;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 да кропкі 9.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі і мадэрнізацыі падземных інжынерных камунікацый;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навакольнага асяроддзя;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурным каштоўнасцям і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурных каштоўнасцей і складаецца з дзвух участкаў.
11. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 13 да кропкі 14;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 14 да кропкі 15;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 15 да кропкі 16;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 16 да кропкі 13.
Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 17 да кропкі 18;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 18 да кропкі 19;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 19 да кропкі 20;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 20 праз кропку 21 да кропкі 17.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі і мадэрнізацыі падземных інжынерных камунікацый;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навакольнага асяроддзя;
усталяванне непразрыстай агароджы;
змена характару ландшафту;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.