Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 26.07.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 красавіка 2022 г. № 20

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Княжыцы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Княжыцы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

22.04.2022 № 20

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Княжыцы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Княжыцы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў аграгарадку Княжыцы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000494 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

Месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасці ўдакладнена ў адпаведнасці з падпунктам 2.12 пункта 2 пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавіка 2020 г. № 17 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях».

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Магілёўскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і мяжа зоны аховы ландшафту дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах агароджы брацкай магілы.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 53.974361, 30.151211 на захад уздоўж агароджы брацкай магілы да кропкі 2 з каардынатамі 53.974369, 30.151031;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўнач уздоўж агароджы брацкай магілы да кропкі 3 з каардынатамі 53.974436, 30.151022;

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на ўсход уздоўж агароджы брацкай магілы да кропкі 4 з каардынатамі 53.974477, 30.151160;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўдзень уздоўж агароджы брацкай магілы да кропкі 1.

9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

10. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання натуральнага прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю і забяспечвае спрыяльныя ўмовы яе ўспрымання.

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена ў межах тэрыторыі існуючага сквера.

12. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 з каардынатамі 53.974384, 30.151602 на захад уздоўж праезнай часткі праз кропку 6 з каардынатамі 53.974250, 30.151095 да кропкі 7 з каардынатамі 53.974295, 30.150971;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на поўнач уздоўж праезнай часткі праз кропку 8 з каардынатамі 53.974679, 30.150713 да кропкі 9 з каардынатамі 53.974760, 30.150739;

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Зарэчнай да кропкі 10 з каардынатамі 53.974884, 30.151241;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўдзень паралельна праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 5.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый і ўстаноўкі элементаў добраўпарадкавання тэрыторыі сквера;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці
«Брацкая магіла» ў аграгарадку
Княжыцы Магілёўскага раёна
Магілёўскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.