![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 чэрвеня 2021 г. № 41
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў» па Маскоўскай шашы, 9-ы км у г. Мінску
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў» па Маскоўскай шашы, 9-ы км у г. Мінску (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў» па Маскоўскай шашы, 9-ы км у г. Мінску
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў» па Маскоўскай шашы, 9-ы км у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў» па Маскоўскай шашы, 9-ы км у г. Мінску з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Д000136 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дарожна-эксплуатацыйнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Рамаўтадар Першамайскага раёна г. Мінска».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах брукавання пляцоўкі, на якой устаноўлены помнік.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,12 га.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы брукавання і па лініі ў створы з ёй ад кропкі 8 з каардынатамі 53.960835, 27.730353 да скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку аўтадарогі М-2 «Мінск – Нацыянальны аэрапорт Мінск» (далей – аўтадарога М-2) да кропкі 7 з каардынатамі 53.960602, 27.730694;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па чырвонай лініі няцотнага боку аўтадарогі М-2 ад кропкі 7 да скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку аўтадарогі М-2 да кропкі 10 з каардынатамі 53.960487, 27.730436;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы брукавання ад кропкі 10 да кропкі 9 з каардынатамі 53.960745, 27.730136;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы брукавання ад кропкі 9 да кропкі 8.
9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, на тэрыторыі якой у 1941–1944 гг. былі знішчаны і пахаваны савецкія ваеннапалонныя, партызаны і мірныя жыхары.
Ахоўная зона ўстаноўлена на абследаванай тэрыторыі, на якой былі выяўлены масавыя пахаванні, і на тэрыторыі, якая прылягае да яе, дзе існуе верагоднасць выяўлення масавых і адзінкавых пахаванняў – паміж балотам, аўтадарогай М-2, аўтадарогай Н-9031 «Калодзішчы – Заслаўе» (далей – аўтадарога Н-9031) і лясной дарогай.
Плошча ахоўнай зоны складае 181,51 га.
11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад мяжы балота ад кропкі 2 з каардынатамі 53.973875, 27.736224 да кропкі 3 з каардынатамі 53.968771, 27.737751; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж лясной дарогі да кропкі 4 з каардынатамі 53.963117, 27.735049; далей у створы з лясной дарогай да скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку аўтадарогі М-2 да кропкі 5 з каардынатамі 53.962637, 27.734699; далей па чырвонай лініі няцотнага боку аўтадарогі М-2 да кропкі 11 з каардынатамі 53.959896, 27.728956;
на поўдні – лінія, якая ідзе па чырвонай лініі няцотнага боку аўтадарогі М-2 ад кропкі 11 да кропкі 14 з каардынатамі 53.960769, 27.713352;
на захадзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна чырвонай лініі паўночна-ўсходняга боку аўтадарогі Н-9031 ад кропкі 14 да кропкі 15 з каардынатамі 53.962691, 27.714119; далей па лініі, якая ідзе ў напрамку да мяжы балота да кропкі 1 з каардынатамі 53.973488, 27.723933;
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па паўднёва-ўсходнім, паўднёвым беразе балота да кропкі 2.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў на тэрыторях, на якіх папярэдне не праводзіліся археалагічныя даследаванні і раскопкі па выяўленні месцаў масавых і адзінкавых пахаванняў, акрамя правядзення работ па бягучым рамонце існуючых будынкаў і збудаванняў;
пракладка падземных інжынерных і транспартных камунікацый;
выкананне земляных работ без забяспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, а таксама ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 г. № 55-З «О погребении и похоронном деле».
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
13. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, на тэрыторыі ахоўнай зоны і на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да праезнай часткі аўтадарог М-2 і Н-9031, для магчымасці выяўлення масавых і адзінкавых пахаванняў і іх даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.
Плошча зоны аховы культурнага пласта (слоя) складае 189,31 га.
14. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад мяжы балота ад кропкі 2 з каардынатамі 53.973875, 27.736224 да кропкі 3 з каардынатамі 53.968771, 27.737751; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж лясной дарогі да кропкі 4 з каардынатамі 53.963117, 27.735049; далей у створы з лясной дарогай да скрыжавання з лініяй, якая ідзе па краі праезнай часткі няцотнага боку аўтадарогі М-2 да кропкі 6 з каардынатамі 53.962421, 27.734753;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 па краі праезнай часткі няцотнага боку аўтадарогі М-2, па краі праезнай часткі з’езду з аўтадарогі М-2 да скрыжавання з лініяй, якая ідзе па краі праезнай часткі паўночна-ўсходняга боку аўтадарогі Н-9031 да кропкі 12 з каардынатамі 53.958201, 27.724313;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 12 па краі праезнай часткі паўночна-ўсходняга боку аўтадарогі Н-9031 да кропкі 13 з каардынатамі 53.960545, 27.713280;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 13 перпендыкулярна праезныя часткі паўночна-ўсходняга боку аўтадарогі Н-9031 да кропкі 15 з каардынатамі 53.962691, 27.714119; далей па лініі, якая ідзе ў паўночна-заходнім напрамку да мяжы балота да кропкі 1 з каардынатамі 53.973488, 27.723933;
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па паўднёва-ўсходнім, паўднёвым беразе балота да кропкі 2.
15. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных работ без забяспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, а таксама ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «О погребении и похоронном деле».
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці