Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 лістапада 2020 г. № 79

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
03.11.2020 № 79

ПРАЕКТ
зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»:

«Свята-Міхайлаўская царква» (1846 г.), па вул. Кірычэнкі ў аг. Астрамечава, катэгорыя «3», шыфр 113Г000073;

«Брацкая магіла» (1944 г.), па вул. Кірычэнкі ў аг. Астрамечава, катэгорыя «3», шыфр 113Д000072.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» ў складзе праекта «Генеральны план аг. Астрамечава Брэсцкага раёна» па заказе Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей і наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей і ахоўная зона ўстаноўлены зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурных каштоўнасцей і складаецца з двух участкаў.

8. Першы ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены для гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Міхайлаўская царква».

Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,26 га.

9. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе, паўночным усходзе, на паўднёвым усходзе, на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж царкоўнай агароджы паміж кропкамі 1-2-3-4-1.

10. Другі ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены для гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла».

Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,2 га.

11. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па акружнасці радыусам 25 м ад цэнтра ў кропцы 26 у сярэдзіне гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння, а таксама без уліку пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (реканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

змяненне характару ландшафту і рэльефу;

правядзенне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленным парадку, а таксама без уліку Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;

высечка старых дрэў (узрост болей 80 гадоў), акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з двух участкаў.

14. Плошча ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 6,9 га.

15. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад зав. Кірычэнкі на паўночны ўсход паралельна вул. Кірычэнкі на адлегласці 50 м ад праезнай часткі праз кропкі 14-15-16.

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на паўднёвы ўсход уздоўж паўночна-ўсходяй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірычэнкі, 2, праз праезную частку вул. Кірычэнкі, далей па паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірычэнкі, 1/6 да кропкі 17;

на ўсходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на паўднёвы захад па паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Кірычэнкі, 1/6 і 1/8 да кропкі 18; далей праз праезную частку вул. Дружбы паралельна вул. Кірычэнкі на адлегласці 40 м ад праезнай часткі, уздоўж сцяны будынка дзіцячага садку па вул. Дружбы, 2 да кропкі 19; далей па паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Дружбы, 2 да кропкі 20; далей уздоўж няцотнага боку праезнай часткі вул. Кірычэнкі да кропкі 21, якая знаходзіцца ў стовры з паўночна-ўсходняй агароджай царквы; далей на паўднёвы-ўсход да паўночна-ўсходняй агароджы царквы да кропкі 2; далей па мяжы першага ўчастка зоны аховы да кропкі 4; далей па паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірычэнкі, 1 да вул. Брэсцкай да кропкі 5; далей уздоўж праезнай часткі вул. Брэсцкай да кропкі 6; далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Брэсцкай, 53 да кропкі 7 і па паўночна-заходняй мяжы гэтага ўчастка да кропкі 8; далей на паўднёвы ўсход да праезнай часткі вул. Кастрычніцкай да кропкі 9; далей на паўднёвы захад уздоўж праезнай часткі вул. Кастрычніцкай да перакрыжавання з праезнай часткай вул. Камсамольскай да кропкі 10; далей уздоўж праезнай часткі вул. Камсамольскай да кропкі 11;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 11 паралельна вул. Брэсцкай на адлегласці 50 м ад праезнай часткі да кропкі 12; далей на паўднёвы захад паралельна вул. Кірычэнкі на адлегласці 50 м ад праезнай часткі да кропкі 13; далей на паўночны захад па паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірычэнкі, 7, па паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Кірычэнкі, 22/2 і 24, па зав. Кірычэнкі да кропкі 14.

16. На тэрыторыі ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы з павелічэннем існуючай вышыні будынкаў;

новае будаўніцтва без уліку маштабу і параметраў навакольнай забудовы (вышэй за 2 паверхі або не больш за 9 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

усталяванне з боку вуліц непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,2 м;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

17. Плошча ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,3 га.

18. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход праз кропкі 31-30-29 па паўночнай і паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па зав. Кірычэнкі, 52; далей уздоўж вул. Кірычэнкі да скрыжавання з мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны ў кропцы 28; далей па мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 27; далей на паўночны ўсход па паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірычэнкі, 41 да кропкі 36;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 36 на паўднёвы ўсход уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірычэнкі, 41 да кропкі 35;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 35 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірычэнкі, 41 і па лініі ў створы з ім да кропкі 34; далей па паўночна-ўсходняй і паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірычэнкі, 43 да кропкі 33;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 33 па паўднёва-заходняй мяжы ўчастка па вул. Кірычэнкі, 43/1 да кропкі 32; далей па заходняй мяжы зямельнага ўчастка па зав. Кірычэнкі, 52 да кропкі 31.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы з павелічэннем існуючай вышыні будынкаў;

новае будаўніцтва без уліку маштабу і параметраў навакольнай забудовы (вышэй за адзін паверх з мансардай або не больш за 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

усталяванне з боку вуліц непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,2 м;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

21. Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,76 га.

22. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 21 уздоўж вул. Кірычэнкі да кропкі 20 і супадае з адрэзкам мяжы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання па вул. Кірычэнкі;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 20 праз кропкі 25-24 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Дружбы, 2; далей перпендыкулярна вул. Кастрычніцкай на адлегласць 125 м у паўднёва-ўсходнім напрамку да кропкі 23; далей паралельна вул. Кастрычніцкай на адлегласці 17 м да кропкі 22;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе праз кропкі 22-8-7-6-5-4 і супадае з мяжой участка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання; далей праз кропкі 4-3-2 супадае з мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны; далей ідзе ад кропкі 2 да кропкі 21 па мяжы ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання.

23. Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,49 га.

24. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі дарогі Н-344 «Каменец – Тростяница – Лыщицы – Волчин» (далей – дарога Н-344) ад кропкі 37 да кропкі 36;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім адрэзкам мяжы ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання да кропкі 27; далей па мяжы другога ўчастка зоны аховы да кропкі 28; далей праз кропкі 28-29-30-31 па мяжы ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання;

на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 31 уздоўж праезда да дарогі Н-344 да кропкі 37.

25. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змяненне характару ландшафту і рэльефу;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці, і без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка старых дрэў (узрост болей 80 гадоў), акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак;

пракладка падземных інжынерных сетак без аднаўлення добраўпарадкавання.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей
аг. Астрамечава Брэсцкага раёна
Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ АГ. АСТРАМЕЧАВА БРЭСЦКАГА РАЁНА БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.