![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 мая 2020 г. № 37
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Баравуха 1-я Полацкага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Баравуха 1-я Полацкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Баравуха 1-я Полацкага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Баравуха 1-я Полацкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Брацкая магіла ў в. Баравуха 1-я Полацкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000643 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Наваполацкая спецаўтабаза».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Баравуха 1-я Полацкага раёна Віцебскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах металічнай агароджы гісторыка-культурная каштоўнасці.
Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,01 га.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім баку агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім баку агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім баку агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім баку агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшых умоў яе ўспрымання.
Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці прылягае да паўднёва-заходняй агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,02 га.
10. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 55.579689, 28.615229 да вяршыні заходняга вугла тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад вяршыні паўднёвага вугла тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі з каардынатамі 55.579350, 28.615763;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 55.579350, 28.615763 да кропкі з каардынатамі 55.579689, 28.615229.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя правядзення работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і пракладцы падземных інжынерных камунікацый;
устаноўка рэкламных канструкцый;
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да пагаршэння візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў выніку складання плана ландшафтнага аналізу на падставе існуючай сістэмы азелянення.
Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,07 га.
13. Мяжой зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – паўднёва-заходні бок агароджы домаўладанняў цотнага боку вул. Азёрнай ад кропкі з каардынатамі 55.579970, 28.615465 да кропкі з каардынатамі 55.579645, 28.616200;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім бокам агароджы ўчастка домаўладання па вул. Азёрнай, 78Б, па паўночна-заходнім баку агароджы участка домаўладання па вул. Азёрнай, 78Б і ў створы з ёй ад кропкі з каардынатамі 55.579645, 28.616200 да кропкі з каардынатамі 55.579350, 28.615763;
на захадзе – усходняя мяжа ахоўнай зоны нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 55.579350, 28.615763 да вяршыні паўднёвага вугла тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя межы гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на поўдні – паўночная мяжа ахоўнай зоны да кропкі з каардынатамі 55.579689, 28.615229;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 55.579689, 28.615229 да кропкі з каардынатамі 55.579748, 28.615119;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 55.579748, 28.615119 да кропкі з каардынатамі 55.579970, 28.615465.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя правядзення работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і пракладцы падземных інжынерных камунікацый;
устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый;
змена характару ландшафту.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Баравуха 1-я Полацкага раёна Віцебскай вобласці