![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 снежня 2019 г. № 100
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Асавец Мазырскага раёна Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Асавец Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Асавец Мазырскага раёна Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Асавец Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Брацкая магіла (1944 г.) у аграгарадку Асавец Мазырскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000516 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2019 г. № 17 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях» унесена змяненне ў месца знаходжання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Асавецкага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межы ахоўнай зоны і рэжымы яе ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Асавец Мазырскага раёна Гомельскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўяўляе сабой прамавугольнік у межах агароджы брацкай магілы. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена скульптура воіна. На пастаменце помніка размешчаны прозвішчы загінуўшых байцоў Чырвонай Арміі.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,015 га.
8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўночнаму боку агароджы брацкай магілы ад кропкі з каардынатамі 52.049100°, 28.696539° да кропкі з каардынатамі 52.049133°, 28.696679°;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходняму боку агароджы брацкай магілы ад кропкі з каардынатамі 52.049133°, 28.696679° да кропкі з каардынатамі 52.049027°, 28.696700°;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвай агароджы брацкай магілы ад кропкі з каардынатамі 52.049027°, 28.696700° да кропкі з каардынатамі 52.049021°, 28.696507°;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па заходняму боку агароджы брацкай магілы ад кропкі з каардынатамі 52.049021°, 28.696507° да кропкі з каардынатамі 52.049100°, 28.696539°.
9. Пры ажыцяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,045 га.
11. Межамі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.049080°, 28.696352° да кропкі з каардынатамі 52.049179°, 28.696690°;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.049179°, 28.696690° да кропкі з каардынатамі 52.049008°, 28.696817°;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.049008°, 28.696817° да кропкі з каардынатамі 52.048994°, 28.696378°;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.048994°, 28.696378° да кропкі з каардынатамі 52.049080°, 28.696352°.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
устаноўка рэкламных канструкцый;
пракладка інжынерных камунікацый;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане, і санітарных рубак);
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва.