Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 25.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 лютага 2020 г. № 13

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Савецкай у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Савецкай у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

11.02.2020 № 13

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Савецкай у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Савецкай у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Брацкая магіла ў скверы па вул. Савецкай у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000401 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА» па заказе Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта ў складзе праекта «Генеральны план, сумешчаны з дэтальным планам г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Савецкай у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе найлепшага ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,28 га.

7. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі сквера з боку вул. Савецкай ад кропкі з каардынатамі 55.147584, 27.960998 да кропкі з каардынатамі 55.147133, 27.961298;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі сквера з паўднёва-ўсходняга боку ад кропкі з каардынатамі 55.147133, 27.961298 на адлегласць 52 м да кропкі з каардынатамі 55.146903, 27.960531;

на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж пешаходнай дарожкі ў скверы ад кропкі з каардынатамі 55.146903, 27.960531 да кропкі з каардынатамі 55.147308, 27.960134, далей – уздоўж агароджы сквера ад кропкі з каардынатамі 55.147308, 27.960134 да кропкі з каардынатамі 55.147584, 27.960998.

8. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне рэкламных канструкцый;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

9. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,36 га.

10. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны ўздоўж пешаходнай дарожкі ў скверы да паўднёва-ўсходняга боку агароджы тэрыторыі сквера ад кропкі з каардынатамі 55.147308, 27.960134 да кропкі з каардынатамі 55.146903, 27.960531, далей – уздоўж агароджы на адлегласць 72 м да паўднёвага вугла сквера ад кропкі з каардынатамі 55.146903, 27.960531 да кропкі з каардынатамі 55.146701, 27.959581;

на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы сквера ад кропкі з каардынатамі 55.146701, 27.959581 да кропкі з каардынатамі 55.147023, 27.959217, далей – уздоўж паўночна-заходняга боку агароджы тэрыторыі сквера да мяжы ахоўнай зоны ад кропкі з каардынатамі 55.147023, 27.959217 да кропкі з каардынатамі 55.147308, 27.960134.

11. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка транспартных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

пракладка інжынерных сетак у грунце без аднаўлення добраўпарадкавання;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.