![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 кастрычніка 2019 г. № 73
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла Д.Т.Гуляева» па вул. Пагранічнай у г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла Д.Т.Гуляева» па вул. Пагранічнай у г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова 31.10.2019 № 73 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла Д.Т.Гуляева» па вул. Пагранічнай у г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла Д.Т.Гуляева» па вул. Пагранічнай у г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Магіла Д.Т.Гуляева па вул. Пагранічнай у г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000535 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла Д.Т.Гуляева» па вул. Пагранічнай у г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах бартавога каменя магілы Д.Т.Гуляева з помнікам.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,009 га.
7. Мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-ўсходняга боку магілы Д.Т.Гуляева ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўночна-заходняга боку магілы Д.Т.Гуляева да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім баку пастамента помніка на магіле Д.Т.Гуляева; далей на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняму, паўночна-ўсходняму баках пастамента помніка на магіле Д.Т.Гуляева;
на паўднёвым усходзе, – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім баку пастамента помніка на магіле Д.Т.Гуляева;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім баку пастамента помніка на магіле Д.Т.Гуляева; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім баку пастамента помніка на магіле Д.Т.Гуляева да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга боку магілы Д.Т.Гуляева; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга боку магілы Д.Т.Гуляева;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-заходняга боку магілы Д.Т.Гуляева.
8. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для ўспрымання магілы Д.Т.Гуляева.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,019 га.
10. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па гранітным бартавым камені з паўночна-ўсходняга боку ад магілы Д.Т.Гуляева ад кропкі з каардынатамі 52.722525, 27.463584 да кропкі з каардынатамі 52.722483, 27.463696;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па гранітным бартавым камені з паўднёва-ўсходняга боку ад магілы Д.Т.Гуляева ад кропкі з каардынатамі 52.722483, 27.463696 да кропкі з каардынатамі 52.722424, 27.463637;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па гранітным бартавым камені з паўднёва-заходняга боку ад магілы Д.Т.Гуляева ад кропкі з каардынатамі 52.722424, 27.463637 да кропкі з каардынатамі 52.722468, 27.463527;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па гранітным бартавым камені з паўночна-заходняга боку ад магілы Д.Т.Гуляева ад кропкі з каардынатамі 52.722468, 27.463527 да кропкі з каардынатамі 52.722525, 27.463584.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
прычыненне шкоды і (або) знішчэнне элементаў добраўпарадкавання, пасадка зялёных насаджэнняў;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама патрабаванняў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання ландшафту, які акружае гісторыка-культурную каштоўнасць і ўздзейнічае на цэласнасць яе візуальнага ўспрымання. У межы зоны аховы ландшафту ўвайшла тэрыторыя парку вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,24 га.
13. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:
на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя межы парка вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці і лінія ў створы з ёй ад кропкі з каардынатамі 52.723807, 27.463972 да кропкі з каардынатамі 52.723634, 27.464262; далей – на паўночным усходзе – лінія ад кропкі з каардынатамі 52.723634, 27.464262 да кропкі з каардынатамі 52.722774, 27.464976;
на паўднёвым усходзе – лінія правага берага р. Случ ад кропкі з каардынатамі 52.722774, 27.464976 да кропкі з каардынатамі 52.721149, 27.463073;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой парка вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 52.721149, 27.463073 да кропкі з каардынатамі 52.721748, 27.461713;
на паўночным захадзе – паўночна-заходняя мяжа парка вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 52.721748, 27.461713 да кропкі з каардынатамі 52.723807, 27.463972.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
высечка дрэў, за выключэннем санітарных рубак;
вынас помніка У.І.Леніну за межы парка;
вынас паркавай скульптуры за межы парка;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.