Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 23.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 верасня 2019 г. № 60

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на могілках па вул. Гагарына ў г. Мазыры Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на могілках па вул. Гагарына ў г. Мазыры Гомельскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

23.09.2019 № 60

ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ
нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на могілках па вул. Гагарына ў г. Мазыры Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на могілках па вул. Гагарына ў г. Мазыры Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Брацкая магіла (1944 год) на могілках па вул. Гагарына ў г. Мазыры Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000517 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах бетоннага бартавога каменя, які пазначае брацкую магілу.

Агульная плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,03 га.

7. Мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-ўсходняга боку брацкай магілы ад кропкі з каардынатамі 52.026576°, 29.218560° да кропкі з каардынатамі 52.026543°, 29.218600°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-ўсходняга боку брацкай магілы ад кропкі з каардынатамі 52.026543°, 29.218600° да кропкі з каардынатамі 52.026497°, 29.218498°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга боку брацкай магілы ад кропкі з каардынатамі 52.026497°, 29.218498° да кропкі з каардынатамі 52.026523°, 29.218466°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-заходняга боку брацкай магілы, па паўночна-заходнім фасадзе помніка, па бартавым камені паўночна-заходняга боку брацкай магілы ад кропкі з каардынатамі 52.026523°, 29.218466° да кропкі з каардынатамі 52.026576°, 29.218560°.

8. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена, зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання. Ахоўная зона ўключае тэрыторыю могілак па вул. Гагарына.

Агульная плошча ахоўнай зоны складае 1,3 га.

10. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы могілак ад кропкі з каардынатамі 52.026984°, 29.218566° да кропкі з каардынатамі 52.026499°, 29.219223°;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй агароджы могілак ад кропкі з каардынатамі 52.026499°, 29.219223° да кропкі з каардынатамі 52.026327°, 29.219188°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёвай агароджы могілак ад кропкі з каардынатамі 52.026327°, 29.219188° да кропкі з каардынатамі 52.025671°, 29.217863°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы могілак ад кропкі з каардынатамі 52.025671°, 29.217863° да кропкі з каардынатамі 52.026297°, 29.216991°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы могілак ад кропкі з каардынатамі 52.026297°, 29216991° да кропкі з каардынатамі 52.026984°, 29.218566°.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.